Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузія: ствараюць прарасейскую партыю


Парлямант Грузіі
Парлямант Грузіі

Былы міністр дзяржбясьпекі Грузіі Валеры Хабурдзанія заявіў, што ён мае намер стварыць новую палітычную партыю з «прарасейскай» арыентацыяй.

Хабурдзанія кажа, што Грузія мае празаходнюю і праамэрыканскія партыі, таму яна павінна таксама мець прарасейскую.

Ён падкрэсьліў: ягоная партыя ня будзе прасоўваць інтарэсы Расеі, але будзе шукаць сфэры, у якіх інтарэсы дзьвюх краін супадаюць.

Хабурдзанія разьлічвае стварыць «рэальную канкурэнцыю» паміж прарасейскімі і празаходнімі палітычнымі сіламі ў Грузіі.

Хабурдзанія пражывае ў Маскве з 2004 года. Аднак ён паабяцаў, што вернецца жыць у Тбілісі ў бліжэйшыя месяцы.

Пасьля кароткатэрміновай вайны ў 2008 годзе паміж Расеяй і Грузіяй, Масква прызнала незалежнасьць сэпаратысцкіх грузінскіх рэгіёнаў Паўднёвая Асэтыя і Абхазія.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG