Кожны турэмны тэрмін, як бы доўга ён ні цягнуўся, рана ці позна канчаецца. І вось на волю выходзяць цяпер ужо былыя ЗК. Чаканая доўгімі днямі, месяцамі, гадамі свабода напачатку выклікае кароткую эўфарыю. Неўзабаве на зьмену ёй прыходзіць даўжэйшы і куды больш няпросты пэрыяд адаптацыі да вольнага жыцьця…
Гэтымі днямі з Івацэвіцкай калёніі № 5 вызваліўся актыўны карэспандэнт нашай праграмы Ігар Міхнавец. За час свайго зьняволеньня ён рэгулярна паведамляў нам пра навіны зоны, пра сытуацыю з тагачасным вязьнем ПК Мікалаем Аўтуховічам, дасылаў свае вершы ды апавяданьні. Апошняе апавяданьне пра турэмнага каня-ўцекача сабрала шмат водгукаў на нашым сайце. За час гэтай адседкі (а яна ў Ігара ня першая) арыштант атрымаў некалькі дысцыплінарных спагнаньняў. Таму ўжо дома, на волі ён падлягае так званаму нагляду з боку органаў крымінальна-выканаўчай інспэкцыі. Ігар перакананы, што падставай для такіх захадаў сталі яго кантакты са «Свабодай», незалежнымі СМІ ды праваабаронцамі. Адміністрацыя, зразумела, афіцыйна ўбачыла «злосныя парушэньні» у іншым. Гэта адмова чысьціць бульбу для сталоўкі, наяўнасьць попельніцы ў тумбачцы, незашпіленыя гузікі…
Ля калёніі былога асуджанага сустракаў сябар. Ігар выйшаў з установы з дарагімі, як ён сказаў, яму рэчамі — кнігамі, што дасылалі за краты праваабаронцы зь «Вясны», а таксама Радыё Свабода, а яшчэ з даведкамі, якія выдала яму адміністрацыя на разьвітаньне.
Ігар: «Выдалі 14 тысяч рублёў праязных-сутачных. На разьвітаньне таксама пажадалі мне больш не пападацца. Традыцыя такая. Але ў нашай краіне нічога надзейнага не бывае… Пераканаўся на ўласным тэрміне. Сядзеў чатыры гады паводле артыкула 209 — махлярства. Нібыта я кагосьці ашукаў на пэўную суму, аднак у выніку нікому і ня вінен. Тут, калі ты раней ужо судзімы, цябе лёгка пасадзяць зноў. Увесь час, пакуль сядзеў, спрабаваў абскарджваць справу. Прайшоў усе нацыянальныя інстанцыі, накіраваў скаргу ў Камітэт ААН. Яна там дзесьці на разглядзе…
Карэспандэнт: «У чым сутнасьць нагляду, які вы атрымалі?»
Ігар: «Нават складана растлумачыць. Не кажу пра эўрапейскія краіны, але нават у Расеі нагляд ужываецца ў дачыненьні да тых, хто вызваліўся ўмоўна-датэрмінова, не адбыўшы рэшту тэрміну. У нас жа лічаць, што такія меры павінны стасавацца і да тых, хто адбыў тэрмін да канца. Як дадатковае пакараньне. Паводле нагляду былы асуджаны без дазволу органаў крымінальна-выканаўчай інспэкцыі ня можа выехаць у іншы раён, ня можа пакідаць сваё жытло ад 10-й вечара да 6-й раніцы. Нельга наведваць тыя ж кавярні, калі там прадаецца алькаголь, і г. д. Напрыклад, дзеля таго каб забясьпечыць сабе больш-менш нармальнае жыцьцё, стварыць сям’ю, я б паехаў на нармальныя заробкі ў Расею. Але з-за нагляду не магу гэтага зрабіць. У маленькім правінцыйным мястэчку я магу зарабляць толькі капейкі. Вось што такое нагляд».
Ігар паведаміў, што будзе абскарджваць рашэньне пра нагляд. Увесь час, на які прызначаны нагляд, будзе жыць па месцы рэгістрацыі ў Салігорску. Рынак працы тут вельмі невялікі. Былы асуджаны разумее, што ад магчымасьці трапіць за краты ізноў ён не застрахаваны…
Тым часам далёка ня кожнага вязьня нехта сустракае ля дзьвярэй ПК, а 14 тысяч рублёў сутачных — адзіныя грошы, на якія чалавеку трэба дабрацца дадому ды праіснаваць хоць пару дзён.
Алена Красоўская-Касьпяровіч расказвае пра адзін з праектаў «Плятформы», калі супрацоўнікі арганізацыі адсочвалі шлях вызваленых зь вязьніцы дадому:
«Пытаньнем, у якой вопратцы, зь якімі сродкамі выходзяць на волю былыя асуджаныя, не займаецца ніхто. Так, напрыклад, адзін зь вязьняў летась атрымаў на праезд з Мазыра ў другі канец Беларусі, у Полацак, 10 тысяч рублёў. Гэта ўвогуле за межамі разуменьня, тым больш улічваючы тое, што чалавеку яшчэ трэба чагосьці папіць ды паесьці. Мы, зразумела, у гэтай сувязі зьвярнуліся са скаргамі ва ўсе магчымыя інстанцыі.
У выніку мелі такі адказ з Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў: сутачныя на харчаваньне выдаюцца ў памеры крыху болей за 8 тысяч рублёў, і тут, як кажуць, усё ў парадку. А вось што тычыцца аплаты праезду, дык гэта памылка супрацоўніцы бухгальтэрыі, якая сышла на пэнсію. Такі быў адказ. Аніякіх маральных згрызотаў мы ў адказе ня ўбачылі. Даехаў — добра. Не даехаў — таксама нармальна. Гэта што тычыцца грошай.
Што тычыцца адзеньня, то нярэдка адзінокія людзі, якіх пасадзілі ў калёнію летам, а вызвалілі зімой, вымушаныя вяртацца дадому ў красоўках і швэдрах. І гэта абсалютна нікога не хвалюе. У той жа мазырскай ПК-20 быў выпадак, калі чалавек вызваліўся ў сьнежні ў спартовых штанах і нейкай кашулі. У яго было, аднак, сваё цёплае адзеньне на складзе. Але склад быў на той момант зачынены. І чалавек паехаў дадому ў тым, што на ім было. Бо кладаўшчыка на месцы не было».
Алёна Красоўская адзначае і такі момант: ня кожнаму былому ЗК ёсьць куды вяртацца. Прычым, здараецца гэта нярэдка.
Адзін з асуджаных, Вадзім Р., якога яна разам з калегамі суправаджала з калёніі ў ягоную родную вёску, вярнуўся літаральна на руіны. «Плятформаўцы» паднялі ўсе вясковыя ўлады. Хлопцу далі часовае жыльлё, адрамантавалі хату, далі працу. Аднак далей ўсё разьвівалася і па не такім ужо нетыповым сцэнары…
Красоўская-Касьпяровіч: «Дзесьці празь месяцы чатыры хлопец ізноў трапіў у месцы пазбаўленьня волі. Хоць у яго былі ўсе шанцы паспрабаваць стаць нармальным грамадзянінам, забыцца пра сваю адседку, а мы, у сваю чаргу, імкнуліся дапамагчы яму.
На жаль, такая сытуацыя нярэдкая для нашых асуджаных, тым больш тых, хто адбываў не адзін тэрмін пакараньня. Тут усё вырашае канкрэтны выбар чалавека. Асуджаць кагосьці ці апраўдваць мы ня маем права. Тым ня менш, большасьць былых ЗК выбірае шлях вяртаньня да ранейшага. Зьвязана гэта найперш з тым, што яны не разумеюць, што неабходна працаваць. За доўгі час адседкі ў выніку вымушанага гультайства адвыкаюць ад працы. Па-другое, асяродак, у які яны трапляюць пасьля вызваленьня. Не заўсёды побач блізкія людзі, якія ў стане не дапусьціць кантактаў з ранейшым колам. І, зразумела, шмат што залежыць ад стаўленьня грамадзтва да гэтага пытаньня. Нават калі чалавек хоча рэінтэгравацца, гэта далёка не заўсёды ўдаецца, бо яму ўвесь час нагадваюць, што ён чалавек другога гатунку».
У сваёй кніжцы пра выжываньне ў вязьніцы прафэсар Юры Бандажэўскі назваў выхад былога асуджанага на волю крытычным пэрыядам, да якога трэба рыхтавацца ня толькі яму, але і ягоным блізкім. Аўтар піша, што на гэтым этапе дэпрэсія непазьбежная. Пераносіцца яна, праўда, інакш, чым у пэрыяд зьняволеньня, аднак ня менш цяжка.
Паводле прафэсара Бандажэўскага, пасьля вызваленьня з-за кратаў ў 2005 ён у роднай Беларусі быў фактычна пазбаўлены магчымасьцяў займацца дасьледчыцкай працай. Гэта было яшчэ горш за няволю, дзе ён пісаў кнігі і дзе навука стала яго выратаваньнем, прымушала жыць і змагацца.
У студзені 2006 году навуковец разам з паслом Францыі быў запрошаны ў Міністэрства замежных спраў Беларусі, дзе яму было сказана літаральна наступнае: беларуская дзяржава не пярэчыць супраць яго выезду на сталае месца жыхарства за межы краіны. З таго часу, то бок з моманту выгнаньня, Бандажэўскі так і не прыяжджаў у Беларусь, бо не хацеў, як ён сьведчыць, «парушыць умову не пашкодзіць сваімі дзеяньнямі сям’і». Цяпер ва Ўкраіне прафэсар працягвае займацца сваёй галоўнай тэмай: «Здароўе чалавека і экалёгія». Піша і выдае навуковыя працы.
«Усё гэта няпроста, — адзначае былы вязень сумленьня, — як доўга я змагу заставацца тут, ня ведаю, але жыцьцё працягваецца. Трэба працаваць».
Як лічыць доктар мэдыцыны Юры Бандажэўскі, на далейшы лёс былога зьняволенага ўплываюць усё ж ня толькі вонкавыя фактары — «сыстэма», «улады», соцыюм, любімыя, сваякі і г.д. Тут вельмі важная выключна ўласная матывацыя на тое, якую ролю табе адыгрываць у соцыюме. Гэта тытанічная задача: пачынаць усё адпачатку.
Былы палітвязень, маёр міліцыі ў адстаўцы Сяргей Парсюкевіч у сябе дома ў Віцебску ўзгадвае ўласнае вызваленьне з-за кратаў у жніўні 2008 году:
«Спачатку турма, а потым зона настолькі на мяне ціснулі, што пасьля вызваленьня я ня мог падоўгу наглядзецца ў вакно. Увесь час зьдзіўляўся, што на ім няма кратаў. Толькі дзесьці празь месяц я стаў прызвычайвацца да таго, што магу проста так ісьці па вуліцы. Гэта было цудоўна. Я ня мог нагуляцца. Я атрымліваў ад гэтага рэальную асалоду. Вы ня можаце гэтага разумець. Бо на зоне вы ня можаце кудысьці пайсьці без загаду гэта зрабіць…То бок ты робіш толькі тое, што табе кажуць.Ты ня можаш, калі табе захочацца, проста так сесьці дзе-небудзь на лаўку пад дрэвам. У нармальным жыцьці гэта нават не прыходзіць у галаву».
Што да глыбейшай псыхалягічнай ды фізычнай рэабілітацыі, то яна канчаткова, напэўна, яшчэ і не наступіла. За чатыры з паловай гады Сяргей Парсюкевіч так і не аднавіў ані здароўе, ані сацыяльны статус. Прадпрымальніцтва яго пазбавілі. Сёньня ён належыць калі не да жабрачых, то да зьбяднелых слаёў. Аднак Сяргею, як ён лічыць, вельмі пашчасьціла: пасьля турмы ад яго не адвярнуліся, як нярэдка бывае, ані блізкія, ані сябры, ані суседзі.
«Кола маіх сяброў, — кажа ён, — ніколькі ня стала меншым. Калі я быў у турме, на рынках нават грошы для падтрымкі маёй сям’і зьбіралі. Ніхто са знаёмых ад мяне не адварочваўся. Хутчэй наадварот».
Паводле палітвязьня, «нават непрацяглае ўтрыманьне за кратамі накладае адбітак на ўсё астатняе жыцьцё чалавека і прыносіць яму вялікія фізычныя ды маральныя пакуты. Так званая сыстэма выпраўленьня зусім не займацца сваім прызначэньнем, яна можа толькі запалохаць чалавека, як той пастух карову, якая адбілася ад статку… У тым сэнсе, што калі ты адбіўся ад статку, гэта, да ўсяго, яшчэ і вельмі балюча».
Карэспандэнт: «Тым ня менш дзесьці 50–60% былых зэкаў, якія быццам бы і запалоханыя турмой, і не хацелі б вяртацца туды ізноў, усё ж паўторна трапляюць за краты. Ад чаго залежыць пасьпяховая рэсацыялізацыя былога вязьня, на ваш погляд?»
Парсюкевіч: «Я думаю, што аніводная структура, якая займаецца пытаньнямі сацыяльнай адаптацыі былых зьняволеных, ня мае аніякіх рычагоў уплыву. І гэтыя рычагі ніколі ня зьявяцца, пакуль нармальна не запрацуе эканоміка. Тэарэтычна ў нас ёсьць вялікі попыт на працоўную сілу.. Але на 99% праца прапануецца за такую заработную плату, што па факце жыць за гэта немагчыма. Калі б у нас нармальна працавала эканоміка — чалавек выйшаў з зоны, у яго няма праблемаў уладкавацца, ён уладкаваўся, у яго хапае на сябе, на сям’ю, у яго ўсё добра ў сям’і, а таму няма патрэбы ў існаваньні такіх структураў, якія б адказвалі за працэс рэабілітацыі. У нас жа такія структуры ёсьць, але зрабіць нічога ня могуць. Яны што, прымусяць нейкага кіраўніка прадпрыемства ўзяць на добрую працу чалавека, які выйшаў з-за кратаў? Не, вядома. Менавіта эканамічныя фактары і ёсьць прычынай паўторнага пападаньня ў вязьніцы. Калі былы асуджаны ня ў стане знайсьці працу, якая нармальна аплачваецца, ён вымушаны неяк вырашаць свае праблемы. І нярэдка гэта адбываецца шляхам крыміналу — крадзяжу, рабунку. Чалавек трапляе туды, адкуль ён нядаўна выйшаў».
Карэспандэнт: «Ці даводзілася вам сутыкацца зь людзьмі, для якіх ў вязьніцы лепш, чым на волі?»
Парсюкевіч: «Такое было двойчы падчас маёй працы ў міліцыі. У маіх выпадках гэта былі людзі пэнсійнага ўзросту, бамжаватага выгляду, адзіночкі. Яны так і гаварылі: „Ну вось зіма, холадна, есьці няма чаго, жыць няма дзе, а таму пасадзіце нас, калі ласка, за краты. Хаця б да вясны… Магу ўзяць на сябе нейкае не раскрытае вамі злачынства“. Зразумела, мне гэта было ня трэба. Пытаюся, мо чалавек нешта такое ўчыніў, можа, скраў? Не. Нічога не ўчыніў. Калі скраў, то ня памятае.
Карацей, адмовілі ў турме. Дык што ён зрабіў? Разьбіў шкло ў доме побач зь міліцыяй. У выніку пасадзілі за хуліганку.
Быў яшчэ выпадак. Чалавек штосьці скраў у краме. Калі яго схапілі, то сказаў: „Дзякуй Богу, нарэшце, мяне пасадзяць — праблема вырашаная“.
Такім, напэўна, у вязьніцах і лепей. Гэта выйсьце для старых, бяздомных і самотных. Так ці інакш ложак ёсьць, нейкая ежа таксама, і нейкі занятак у выглядзе працы, якая не аплачваецца. Як я лічу, нармальнаму, адэкватнаму чалавеку спадабацца на зоне апрыёры ня можа. З-за таго, як там ставяцца да людзей. Я ніколі так да жывёлаў ня ставіўся».
Безумоўна, у турму вяртаецца ня толькі тая катэгорыя людзей, пра якую распавёў Сяргей Парсюкевіч. Як сказаў адзін псыхоляг, свабода палягае перш за ўсё ў тым, каб быць чалавекам і быць сабой. Любога з нас цягне туды, дзе мы можам праявіць свае лепшыя якасьці, якія больш за ўсё ў сабе цэнім і якія могуць сустрэць падтрымку ў людзей, блізкіх нам па духу. Калі ж у кагосьці быць чалавекам лепш за ўсё ўдаецца ў пэрыяд адбываньня тэрміну, — то, як бы ні ацэньвалася гэта грамадзтвам, блізкімі, сваякамі ці нават самім ЗК, у турму ён будзе пэрыядычна трапляць. Згаданы псыхоляг ведае зусім няшмат людзей, якім удалося разарваць гэтае кола.

Паводле нагляду былы асуджаны без дазволу органаў крымінальна-выканаўчай інспэкцыі ня можа выехаць у іншы раён, ня можа пакідаць сваё жытло ад 10-й вечара да 6-й раніцы
Ігар: «Нават складана растлумачыць. Не кажу пра эўрапейскія краіны, але нават у Расеі нагляд ужываецца ў дачыненьні да тых, хто вызваліўся ўмоўна-датэрмінова, не адбыўшы рэшту тэрміну. У нас жа лічаць, што такія меры павінны стасавацца і да тых, хто адбыў тэрмін да канца. Як дадатковае пакараньне. Паводле нагляду былы асуджаны без дазволу органаў крымінальна-выканаўчай інспэкцыі ня можа выехаць у іншы раён, ня можа пакідаць сваё жытло ад 10-й вечара да 6-й раніцы. Нельга наведваць тыя ж кавярні, калі там прадаецца алькаголь, і г. д. Напрыклад, дзеля таго каб забясьпечыць сабе больш-менш нармальнае жыцьцё, стварыць сям’ю, я б паехаў на нармальныя заробкі ў Расею. Але з-за нагляду не магу гэтага зрабіць. У маленькім правінцыйным мястэчку я магу зарабляць толькі капейкі. Вось што такое нагляд».
Ігар паведаміў, што будзе абскарджваць рашэньне пра нагляд. Увесь час, на які прызначаны нагляд, будзе жыць па месцы рэгістрацыі ў Салігорску. Рынак працы тут вельмі невялікі. Былы асуджаны разумее, што ад магчымасьці трапіць за краты ізноў ён не застрахаваны…
Дадому ўзімку ў швэдры ды красоўках
Тым часам далёка ня кожнага вязьня нехта сустракае ля дзьвярэй ПК, а 14 тысяч рублёў сутачных — адзіныя грошы, на якія чалавеку трэба дабрацца дадому ды праіснаваць хоць пару дзён.
Алена Красоўская-Касьпяровіч расказвае пра адзін з праектаў «Плятформы», калі супрацоўнікі арганізацыі адсочвалі шлях вызваленых зь вязьніцы дадому:
«Пытаньнем, у якой вопратцы, зь якімі сродкамі выходзяць на волю былыя асуджаныя, не займаецца ніхто. Так, напрыклад, адзін зь вязьняў летась атрымаў на праезд з Мазыра ў другі канец Беларусі, у Полацак, 10 тысяч рублёў. Гэта ўвогуле за межамі разуменьня, тым больш улічваючы тое, што чалавеку яшчэ трэба чагосьці папіць ды паесьці. Мы, зразумела, у гэтай сувязі зьвярнуліся са скаргамі ва ўсе магчымыя інстанцыі.
У выніку мелі такі адказ з Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў: сутачныя на харчаваньне выдаюцца ў памеры крыху болей за 8 тысяч рублёў, і тут, як кажуць, усё ў парадку. А вось што тычыцца аплаты праезду, дык гэта памылка супрацоўніцы бухгальтэрыі, якая сышла на пэнсію. Такі быў адказ. Аніякіх маральных згрызотаў мы ў адказе ня ўбачылі. Даехаў — добра. Не даехаў — таксама нармальна. Гэта што тычыцца грошай.
Што тычыцца адзеньня, то нярэдка адзінокія людзі, якіх пасадзілі ў калёнію летам, а вызвалілі зімой, вымушаныя вяртацца дадому ў красоўках і швэдрах. І гэта абсалютна нікога не хвалюе. У той жа мазырскай ПК-20 быў выпадак, калі чалавек вызваліўся ў сьнежні ў спартовых штанах і нейкай кашулі. У яго было, аднак, сваё цёплае адзеньне на складзе. Але склад быў на той момант зачынены. І чалавек паехаў дадому ў тым, што на ім было. Бо кладаўшчыка на месцы не было».
Алёна Красоўская адзначае і такі момант: ня кожнаму былому ЗК ёсьць куды вяртацца. Прычым, здараецца гэта нярэдка.
Адзін з асуджаных, Вадзім Р., якога яна разам з калегамі суправаджала з калёніі ў ягоную родную вёску, вярнуўся літаральна на руіны. «Плятформаўцы» паднялі ўсе вясковыя ўлады. Хлопцу далі часовае жыльлё, адрамантавалі хату, далі працу. Аднак далей ўсё разьвівалася і па не такім ужо нетыповым сцэнары…
Красоўская-Касьпяровіч: «Дзесьці празь месяцы чатыры хлопец ізноў трапіў у месцы пазбаўленьня волі. Хоць у яго былі ўсе шанцы паспрабаваць стаць нармальным грамадзянінам, забыцца пра сваю адседку, а мы, у сваю чаргу, імкнуліся дапамагчы яму.
На жаль, такая сытуацыя нярэдкая для нашых асуджаных, тым больш тых, хто адбываў не адзін тэрмін пакараньня. Тут усё вырашае канкрэтны выбар чалавека. Асуджаць кагосьці ці апраўдваць мы ня маем права. Тым ня менш, большасьць былых ЗК выбірае шлях вяртаньня да ранейшага. Зьвязана гэта найперш з тым, што яны не разумеюць, што неабходна працаваць. За доўгі час адседкі ў выніку вымушанага гультайства адвыкаюць ад працы. Па-другое, асяродак, у які яны трапляюць пасьля вызваленьня. Не заўсёды побач блізкія людзі, якія ў стане не дапусьціць кантактаў з ранейшым колам. І, зразумела, шмат што залежыць ад стаўленьня грамадзтва да гэтага пытаньня. Нават калі чалавек хоча рэінтэгравацца, гэта далёка не заўсёды ўдаецца, бо яму ўвесь час нагадваюць, што ён чалавек другога гатунку».
Праф. Бандажэўскі: «Галоўнае ня вонкавыя фактары, а ўласная матывацыя»
У сваёй кніжцы пра выжываньне ў вязьніцы прафэсар Юры Бандажэўскі назваў выхад былога асуджанага на волю крытычным пэрыядам, да якога трэба рыхтавацца ня толькі яму, але і ягоным блізкім. Аўтар піша, што на гэтым этапе дэпрэсія непазьбежная. Пераносіцца яна, праўда, інакш, чым у пэрыяд зьняволеньня, аднак ня менш цяжка.
Паводле прафэсара Бандажэўскага, пасьля вызваленьня з-за кратаў ў 2005 ён у роднай Беларусі быў фактычна пазбаўлены магчымасьцяў займацца дасьледчыцкай працай. Гэта было яшчэ горш за няволю, дзе ён пісаў кнігі і дзе навука стала яго выратаваньнем, прымушала жыць і змагацца.
У студзені 2006 году навуковец разам з паслом Францыі быў запрошаны ў Міністэрства замежных спраў Беларусі, дзе яму было сказана літаральна наступнае: беларуская дзяржава не пярэчыць супраць яго выезду на сталае месца жыхарства за межы краіны. З таго часу, то бок з моманту выгнаньня, Бандажэўскі так і не прыяжджаў у Беларусь, бо не хацеў, як ён сьведчыць, «парушыць умову не пашкодзіць сваімі дзеяньнямі сям’і». Цяпер ва Ўкраіне прафэсар працягвае займацца сваёй галоўнай тэмай: «Здароўе чалавека і экалёгія». Піша і выдае навуковыя працы.
«Усё гэта няпроста, — адзначае былы вязень сумленьня, — як доўга я змагу заставацца тут, ня ведаю, але жыцьцё працягваецца. Трэба працаваць».
Як лічыць доктар мэдыцыны Юры Бандажэўскі, на далейшы лёс былога зьняволенага ўплываюць усё ж ня толькі вонкавыя фактары — «сыстэма», «улады», соцыюм, любімыя, сваякі і г.д. Тут вельмі важная выключна ўласная матывацыя на тое, якую ролю табе адыгрываць у соцыюме. Гэта тытанічная задача: пачынаць усё адпачатку.
«У ПК не перавыхоўваюць, а палохаюць як кароў, якія адбіліся ад статку»
Былы палітвязень, маёр міліцыі ў адстаўцы Сяргей Парсюкевіч у сябе дома ў Віцебску ўзгадвае ўласнае вызваленьне з-за кратаў у жніўні 2008 году:
«Спачатку турма, а потым зона настолькі на мяне ціснулі, што пасьля вызваленьня я ня мог падоўгу наглядзецца ў вакно. Увесь час зьдзіўляўся, што на ім няма кратаў. Толькі дзесьці празь месяц я стаў прызвычайвацца да таго, што магу проста так ісьці па вуліцы. Гэта было цудоўна. Я ня мог нагуляцца. Я атрымліваў ад гэтага рэальную асалоду. Вы ня можаце гэтага разумець. Бо на зоне вы ня можаце кудысьці пайсьці без загаду гэта зрабіць…То бок ты робіш толькі тое, што табе кажуць.Ты ня можаш, калі табе захочацца, проста так сесьці дзе-небудзь на лаўку пад дрэвам. У нармальным жыцьці гэта нават не прыходзіць у галаву».
Што да глыбейшай псыхалягічнай ды фізычнай рэабілітацыі, то яна канчаткова, напэўна, яшчэ і не наступіла. За чатыры з паловай гады Сяргей Парсюкевіч так і не аднавіў ані здароўе, ані сацыяльны статус. Прадпрымальніцтва яго пазбавілі. Сёньня ён належыць калі не да жабрачых, то да зьбяднелых слаёў. Аднак Сяргею, як ён лічыць, вельмі пашчасьціла: пасьля турмы ад яго не адвярнуліся, як нярэдка бывае, ані блізкія, ані сябры, ані суседзі.
«Кола маіх сяброў, — кажа ён, — ніколькі ня стала меншым. Калі я быў у турме, на рынках нават грошы для падтрымкі маёй сям’і зьбіралі. Ніхто са знаёмых ад мяне не адварочваўся. Хутчэй наадварот».
Паводле палітвязьня, «нават непрацяглае ўтрыманьне за кратамі накладае адбітак на ўсё астатняе жыцьцё чалавека і прыносіць яму вялікія фізычныя ды маральныя пакуты. Так званая сыстэма выпраўленьня зусім не займацца сваім прызначэньнем, яна можа толькі запалохаць чалавека, як той пастух карову, якая адбілася ад статку… У тым сэнсе, што калі ты адбіўся ад статку, гэта, да ўсяго, яшчэ і вельмі балюча».
Карэспандэнт: «Тым ня менш дзесьці 50–60% былых зэкаў, якія быццам бы і запалоханыя турмой, і не хацелі б вяртацца туды ізноў, усё ж паўторна трапляюць за краты. Ад чаго залежыць пасьпяховая рэсацыялізацыя былога вязьня, на ваш погляд?»
Менавіта эканамічныя фактары і ёсьць прычынай паўторнага пападаньня ў вязьніцы