«У нас сёньня няма ніякай неабходнасьці дэвальваваць нацыянальную валюту. Але калі нехта думае, што мадэрнізацыю можна правесьці за кошт дэвальвацыі, мне такая мадэрнізацыя не патрэбна», — заявіў 22 лютага Аляксандар Лукашэнка. Што выбера беларускае кіраўніцтва — траціць валюту на мадэрнізацыю эканомікі альбо на падтрыманьне ўзроўню жыцьця? На колькі месяцаў засталося золатавалютных запасаў? На гэтыя пытаньні адказвае эканаміст Леанід Злотнікаў.
— Аляксандар Лукашэнка чарговы раз заявіў, што ніякай дэвальвацыі беларускага рубля не плянуецца. Аднак беларускія грамадзяне, навучаныя горкім досьведам 2011 году, падазрона ставяцца да такіх заяваў кіраўніцтва Беларусі. Ці ёсьць зараз аб’ектыўныя падставы ў эканоміцы, каб казаць пра магчымасьць дэвальвацыі?
— У найбліжэйшыя месяцы ўлада мае запас золатавалютных рэзэрваў і можа стрымаць попыт насельніцтва і прадпрыемстваў на валюту. Попыт, які нараджаецца ў тым ліку і дзякуючы тэхнічнай мадэрнізацыі, бо трэба купляць новае абсталяваньне, трэба будаваць. А ў беларускай вытворчасьці імпартаёмістасьць вельмі вялікая — да паловы ўсіх затратаў.
Пратрымацца можна, але ж рэзэрвы не вялікія. Толькі за студзень яны паменшыліся на паўмільярда. Калі і далей так пойдзе, то за паўгода яны і вычарпаюцца. Цяпер мы маем гэты запас аб’ёмам на 2 месяцы імпарту. Калі ён паменшыцца да велічыні аднаго месяца імпарту, то адбудзецца тое, што было ў 2011 годзе.
А патрэбы ў валюце вялікія. Ня толькі для падтрымкі ўзроўню жыцьця насельніцтва, які значна вырас ў 2012 годзе, але і для выкананьня дзяржаўных праграмаў: жыльлёвага будаўніцтва, разьвіцьця малочнай вытворчасьці і гэтак далей.
— Атрымліваецца нейкае зачараванае кола: усе кажуць пра неабходнасьць мадэрнізацыі, і ў той жа час вы, як і міністар эканомікі Снапкоў, прызнаяце, што для мадэрнізацыі патрэбная валюта, але гэта павялічвае рост нэгатыўнага сальда і ў выніку пагрозу дэвальвацыі.
— Гэта аб’ектыўныя працэсы. Іншая справа, што калі так патрэбная валюта, то можна было нешта прыватызаваць. Але ж прэзыдэнт вельмі адмоўна ставіцца да прыватызацыі. І адкуль тады ўзяць грошы? Будуць браць новыя крэдыты. Але ж і так трэба даволі шмат даўгоў аддаваць. Гэтая лічба ўжо называлася ўладамі — патрэбна каля 17 мільярдаў даляраў.
— Магчыма, разумеючы ўсё гэта, Лукашэнка і заявіў сёньня: «Калі нехта думае, што мадэрнізацыю можна правесьці за кошт дэвальвацыі, мне такая мадэрнізацыя не патрэбная». Дык што выбера кіраўніцтва Беларусі — набіраць новыя даўгі ці ўсё ж ісьці на мадэрнізацыю?
— Нават калі мадэрнізацыі ня будзе, то ўсё роўна патрэбныя 10-15 мільярдаў даляраў — гасіць адмоўнае сальда і вяртаць пазыкі, набраныя раней. Таму праблема невырашальная бяз новых замежных пазыкаў, альбо прыватызацыі, альбо зьніжэньня ўзроўню жыцьця. Штосьці з гэтых варыянтаў давядзецца выбіраць…

Нават калі мадэрнізацыі ня будзе, то ўсё роўна патрэбныя 10-15 мільярдаў даляраў