Кожнаму, хто чытаў цудоўную кнігу Пітэра Акройда «Тэмза. Сьвяшчэнная рака», запомніліся, мусіць, ня толькі велічнасьць галоўнай гераіні, гістарычная дакладнасьць апісаньняў і ўсе зьвязаныя з ракой таямніцы — але і дзіўны пах, які ідзе ад некаторых старонак гэтага твору. Прынамсі, там, дзе аўтар падбіраецца да XVIII стагодзьдзя, ён робіцца ўсё больш рэзкі і не заўважаць яго ўжо немагчыма. Што зробіш: гэта для чытачоў Акройда Тэмза — нешта большае за проста ваду, якая чамусьці цячэ недалёка ад дому. Для лёнданцаў мінулага рака была найперш зручным месцам для ліквідацыі адкідаў. Выліў у раку — і забыўся.
Дзеля справядлівасьці трэба сказаць, што ў гэтым сэнсе лёнданцы абсалютна не адрозьніваліся ад жыхароў іншых гарадоў. У Менску, напрыклад, яшчэ ў канцы ХІХ стагодзьдзя ў Сьвіслач і Нямігу спакойна выкідвалі нечыстоты з лазьняў, шпіталя, рынкаў і мясных радоў, якія мясьціліся паблізу — і як вынік, кішэчна-страўнікавыя інфэкцыі былі на другім месцы сярод захворваньняў менчукоў. Бо, скажам, вада каля Плябанскіх млыноў, паводле праведзеных нарэшце аналізаў, «нічым не адрозьнівалася ад кляачнай».
Бруд, смурод і адсутнасьць гігіены. І гэта таксама — нядаўняя гісторыя вялікіх гарадоў. Лёнданцы ў сярэдзіне ХІХ стагодзьдзя тысячамі паміралі ад халеры. І вось 2 лютага 1852 году ў горадзе на Тэмзе адчынілася першая грамадзкая прыбіральня. Уваход каштаваў адзін пэні. А за дзьвярыма — бляск медных трубаў, чысьціня і спакой, і цуд сантэхнікі: унітаз з ланцужком для спуску вады. Адчыніла гэты парадыз на вуліцы Фліт-стрыт лёнданскае Таварыства прыгожых мастацтваў, таму ня дзіўна, што сюды наведваліся, як на выставу: шмат хто зь лёнданцаў завітваў не па вялікай ці малой патрэбе, а па, так бы мовіць, сярэдняй — проста паглядзець. Зрэшты, залатыя часы грамадзкіх прыбіральняў надышлі не адразу: за першы месяц у туалеце на Фліт-стрыт пакінулі свае сьляды 80 мужчын і 24 жанчыны. Адважныя першапраходцы выйшлі адтуль жывыя — і горад пакрысе пачаў рабіцца чысьцейшы.
У горадзе, які прэтэндуе на тое, каб звацца адной з эўрапейскіх сталіцаў, мусіць быць мала паліцэйскіх і шмат грамадзкіх прыбіральняў. Як і наогул у любым горадзе. Калі ўсё наадварот, адбываецца Вялікая Фэкальная Дыспрапорцыя. Пачынаецца абсурд, штрафы за спраўленьне фізіялягічных патрэбаў, падазроная любоў да найбліжэйшага макдональдсу і стрыптыз пад ліпамі, частка неўміручай філязофіі савецкага чалавека: «чаму я мушу плаціць за Гэта грошы?» Менск, трэба адзначыць, у гэтым сэнсе зрабіў пэўныя крокі наперад: грамадзкіх прыбіральняў у параўнаньні з 1852-м і нават з 1990-м годам стала значна болей, хаця чым далей ад Плябанскіх млыноў, тым ніжэйшая іхная колькасьць на квадратны кілямэтар^; але і паліцыі ў Менску столькі, быццам тут навек абвешчанае надзвычайнае становішча. Так ці інакш, безумоўным прыніжэньнем чалавечай годнасьці ёсьць бегаць па горадзе і адчайна зайздросьціць коткам і сабакам, якімі, як вядома зь дзіцячага вершыка, вельмі зручна быць у пэўныя хвіліны жыцьця.