Хільмановіч, зьвяртаючыся да судзьдзі, сказаў, што больш абсурднага прысуду не было ва ўсёй Беларусі, і заклікаў судзьдзю Анатоля Зайцава ўратаваць гонар гарадзенскай Фэміды. Судзьдзя не задаволіў скаргу.
Скаргі ўсіх трох праваабаронцаў на рашэньне Ленінскага суду былі амаль аднолькавымі. Ніхто зь іх не пагадзіўся са штрафам на паўтара мільёна за тое, што ў Дзень правоў чалавека яны выйшлі на вуліцу і сфатаграфаваліся з партрэтам Алеся Бяляцкага, каб такім чынам выказаць зь ім салідарнасьць.
Раман Юргель зазначыў у сваім выступе, што ніякай несанкцыянаванай акцыі яны не праводзілі, а суд над імі адбыўся толькі на падставе таго, што нейкі міліцыянт залез у інтэрнэт, пабачыў там іх здымак і склаў на падставе гэтага рапарт.
Юргель: «У справе разглядаліся толькі рапарт і пратакол міліцыянтаў, але пры гэтым не было ніводнага сьведчаньня ні тых самых міліцыянтаў, ні грамадзянаў, якія маглі б пацьвердзіць сам факт праведзенага несанкцыянаванага пікету. Гэта прамое парушэньне заканадаўства, і вядома, што ў краіне, дзе існуюць незалежныя суды, падобнай справы ніхто ня ўзяў бы да разгляду».
Уладзімер Хільмановіч сказаў, што ў дзень Правоў чалавека яны сымбалічна сфатаграфаваліся на вуліцы і не імкнуліся ствараць розгаласу. Гэта, паводле яго, за іх зрабілі міліцыянты.
Ён таксама зазначыў, што абсурднасьць усяго адміністрацыйнага працэсу прывяла да таго, што акцыі салідарнасьці зь імі пачалі ладзіць іншыя праваабаронцы ў Беларусі і за мяжой.
Паводле Хільмановіча, ён не спадзяваўся на іншае рашэньне суду, але тым ня менш палічыў патрэбным выказаць свой зварот да абласнога судзьдзі, каб той адмяніў рашэньне Ленінскага суду і спыніў падобныя судовыя расправы над палітычнымі актывістамі, праваабаронцамі і журналістамі.
Хільмановіч: «Кожны раз у такой сытуацыі абласны суд мае шанец уратаваць гонар мясцовай гарадзенскай юрыспрудэнцыі, судовай сыстэмы. Але, на жаль, яшчэ раз мы пераканаліся на падставе разгляду нашае скаргі, што аб’ектыўнага і незалежнага суду ў нас ужо даўно няма».
Судзьдзя абласнога суду Анатоль Зайцаў выслухаў выступоўцаў, зрабіў кароткі перапынак і абвясьціў, што рашэньне Ленінскага суду застаецца ў сіле.
Падчас разгляду скаргі адсутнічаў праваабаронца Віктар Сазонаў. Сябры паведамілі, што ён хварэе.