Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенскіх праваабаронцаў будуць судзіць 5 студзеня


Уладізмер Хільмановіч
Уладізмер Хільмановіч

Гарадзенскія праваабаронцы Ўладзімер Хільмановіч, Віктар Сазонаў і Раман Юргель атрымалі з суду позвы. На іх заведзена адміністрацыйная справа, паводле якой усе абвінавачваюцца ў несанкцыянаваным пікеце.

Падставай перасьледу стала публікацыя на праваабарончым сайце «Вясна» 10 сьнежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, здымка, на якім Хільмановіч, Сазонаў і Юргель трымаюць партрэты Алеся Бяляцкага.

Яшчэ 18 сьнежня Хільмановіча, Юргеля і Сазонава апыталі ў Ленінскім РАУС Горадні, а 19-га сьнежня на ўсіх склалі адміністрацыйныя пратаколы — нібыта за несанкцыянаваны пікет.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG