Нядаўнія дасьледаваньні пацьвердзілі, што сёньня курэньне для жанчынаў нясе значна большую рызыку, чым гэта было ў апошнія дзесяцігодзьдзі. Напрыклад, сучасныя амэрыканкі маюць больш шанцаў памерці ад курэньня, чым 50 гадоў таму. На першым месцы сярод сумных вынікаў заганнай звычкі — рак лёгкіх, хранічны бранхіт, сардэчна-сасудзістыя захворваньні.
Часопіс New England Journal of Medicine спасылаецца на аналіз гісторыяў хваробаў больш як 2.2 мільёнаў жанчын у ЗША з 2000 па 2010 год.
Жанчыны, якія кураць, паміралі у 27 разоў часьцей ад раку лёгкіх, чым тыя, хто ніколі не курыў — гэта, між іншым, узровень, які «дасягнулі» мужчыны-курцы ў 1980 годзе. У 1960 годзе такая рызыка для жанчын была толькі ў 2,7 разоў большая.
Сара Ўільямс, супрацоўніца дабрачыннай арганізацыі Cancer Research, прагназуе рост жаночай сьмяротнасьці ў выніку паленьня ў разьвіцьцёвых краінах. Пры гэтым так званыя «мяккія», альбо, як іх яшчэ называюць, «жаночыя» цыгарэты рызыку не зьмяншаюць.
Ранейшыя ж дасьледаваньні пацьвердзілі, што чалавек, які курыць даволі працяглы час, скарачае сваё жыцьцё на 10 гадоў.
Прафэсар мэдычнай статыстыкі ў Оксфардзе вызначае краіны, дзе курэньне зьяўляецца другой (пасьля алькаголю) прычынай сьмяротнасьці — гэта Расея, Украіна і Беларусь, а таксама некаторыя краіны Усходняй Эўропы.