Штрасэр склаў сьпіс 85 меркаваных палітычных вязьняў у Азэрбайджане. Супраць дакладу рэзка выступіла азэрбайджанская дэлегацыя ў ПАРЭ. Прадстаўнікі іншых краінаў таксама выказвалі сумневы ў карыснасьці дакладу, спасылаючыся на неадназначнасьць вызначэньняў палітычных вязьняў і няяснасьць, ці ўсе асобы са сьпісу сапраўды знаходзяцца ў турме.
Штрасэр, якому быў забаронены ўезд у Азэрбайджан, заклікаў улады Азэрбайджану вырашыць справы людзей, адзначаных у ягоным сьпісе, не патрабуючы прызнаньня віны або публічнага пакаяньня ў якасьці папярэдняй умовы.
Супроць прыняцьця дакладу Штрасэра ў Страсбуры 23 студзеня прагаласавалі 125 дэпутатаў ПАРЭ, за — 79.
Штрасэр даў зразумець карэспандэнту нашага радыё, што на вынік галасаваньня маглі мець уплыў і не зусім легальныя захады азэрбайджанскіх уладаў адносна дэпутатаў ПАРЭ:
«У нас ёсьць сыгналы, што некаторых дэпутатаў ад нацыянальных парлямэнтаў урад Азэрбайджану запрашаў правесьці адпачынак, пабываць шмат разоў у камфортных умовах у Азэрбайджане. Я думаю, усё гэта было ў вельмі шэрай зоне. У мяне няма канкрэтных доказаў, каб сказаць, што гэта была карупцыя, але я думаю, што гэта знаходзілася ў зоне, вельмі блізкай да яе».
Замест дакладу Штрасэра, ПАРЭ прыняла рэзалюцыю, якая заклікае да маніторынгу сытуацыі са свабодай выказваньня і правамі чалавека ў Азэрбайджане. За гэтую рэзалюцыю прагаласавалі 196 дэпутатаў.