Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БУДАЎНІЦТВА КАТЭДЖАЎ ЛЯ КУРАПАТАЎ ПРЫПЫНЕНАЕ


Альгерд Невяроўскі, Менск

Як паведаміў намесьнік кіраўніка Дэпартамэнту захаваньня гісторыка-культурнай спадчыны Ігар Чарняўскі, навуковая рада яшчэ раз пацьвердзіла, што цяпер якое заўгодна будаўніцтва на прылеглай да Курапатаў тэрыторыі забароненае. Праўда, навуковая рада Дэпартамэнту канчаткова не зацьвердзіла шырыню ахоўнай зоны мэмарыялу. Гэта стане вядома толькі пасьля таго, як Савет міністраў вызначыць установу-ўласьніка ўрочышча і будзе прапанаваны канкрэтны плян мэмарыялізацыі Курапатаў. Разам з тым Ігар Чарняўскі гаворыць, што якія заўгодна будаўнічыя работы могуць праводзіцца толькі на даволі далёкай адлегласьці ад мэмарыялу.

Навуковы кіраўнік мэмарыялу Курапаты Мая Кляшторная рашэньнем рады задаволеная. На яе думку, фірма “Вігэўрабуд” цяпер будзе вымушаная перанесьці будаўніцтва катэджнага пасёлку далёка ад Курапатаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG