Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РАСЕЙСКАМУ РУБЛЮ ДАВЯРАЮЦЬ ТОЛЬКІ 1% БЕЛАРУСАЎ


Юры Дракахруст, Прага

Напрыклад, Літва напачатку 1990-х гадоў прывязала літ да даляру ЗША, Эстонія – да нямецкай маркі.

Ідучы на жорсткую прывязку сваёй валюты да замежнай, краіна добраахвотна ахвяруе часткай сваёй фінансавай незалежнасьці – тады ужо нельга праводзіць эмісію грошай як захочацца, аб’ём эмісіі тады будзе жорстка абмежаваны аб’ёмам адпаведнай замежнай валюты, якая паступае ад экспарту.

Праўда, калі ўрад мае схільнасьць да таго, каб друкаваць пустыя грошы, разганяючы інфляцыю, то абмежаваньне такой ягонай незалежнасьці часам ідзе толькі на карысьць.

Былы старшыня нацыянальнага банку Станіслаў Багданкевіч мяркуе, што ўжо калі і рабіць жорсткую прывязку беларускага рубля, то лепш да амэрыканскага даляру, чым да расейскага рубля.

Да ягоных чыста эканамічных развагаў варта дадаць цікавы псыхалягічны чыньнік. Падчас сёлетняга сакавіцкага апытаньня Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў высьвятлялася, якая валюта карыстаецца ў беларусаў найбольшым даверам.

Кожны другі апытаны назваў такой валютай амэрыканскі даляр, 28% – беларускі рубель, 18% – яшчэ крыху нязвыклы для беларусаў эўра. Расейскі рубель у якасьці валюты, якая карыстаецца найбольшым даверам, назвалі менш, чым 1% апытаных.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG