Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“НЕЗАВИСИМАЯ ГАЗЕТА”: МЕНСК ШУКАЕ АЛЬТЭРНАТЫВУ РАСЕЙСКАМУ ГАЗУ


Ул. інф.

Паводле выданьня, Менск працягвае перамовы пра пастаўкі казахстанскай нафты, ідуць перамовы ў Кіеве і Вільні наконт пакупкі электраэнэргіі.

Беларускі ўрад прыняў рашэньне ўзяць у Кувэйце крэдыт у 30 мільёнаў даляраў на рэканструкцыю ЦЭЦ-3 пад Менскам.

У леташнім кастрычніку на Нёмане пачалося будаўніцтва Гарадзенскай ГЭС, сёлета пачнецца будоўля каскаду малых гідраэлектрастанцыяў на Заходняй Дзьвіне.

Акрамя таго, нядаўна пасьпяхова завяршыліся перамовы з польскім бокам пра пабудову пад Берасьцем вялікай цеплаэлектрастанцыі, якая будзе працаваць на польскім вуглі.

“Независимая газета” адзначае, што высілкам Беларусі можа перашкодзіць манапольнае становішча Расеі што да шляхоў транспартаваньня энэрганосьбітаў. Калі нават Менск і дамовіцца з Астаной пра пастаўкі казахстанскага газу, перапампаваць яе можна толькі праз расейскую трубу. Тое самае тычыцца і пэрспэктываў пакупкі туркмэнскага газу – бяз згоды “Газпрому” гэты газ наўрад ці зможа патрапіць у Беларусь.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG