Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РАСЕЙСКІ МІНІСТАР ФІНАНСАЎ ПРАПАНАВАЎ АДКЛАСЬЦІ ПЫТАНЬНЕ ПРА ВАЛЮТНУЮ ІНТЭГРАЦЫЮ ЗЬ БЕЛАРУСЬСЮ


Юлія Шарова, Менск

Паводле расейскага міністра фінансаў, на мінулым тыдні ён сустракаўся з прадстаўнікамі ўраду Беларусі, аднак тыя прапанавалі не абмяркоўваць пытаньня пра ўвядзеньне расейскага рубля. З гэтага Кудрын зрабіў выснову, што беларускі бок у найбліжэйшы час ня будзе гэтага пытаньня разглядаць, і таму не пасьпее ў належны тэрмін перайсьці на расейскую валюту.

Перанос тэрмінаў валютнай інтэграцыі, сказаў Аляксей Кудрын, зьвязаны з патрабаваньнямі беларусаў дадатковых кампэнсацыяў. Свае прапановы расейцы ўжо сфармавалі і зьмякчаць іх ня маюць намеру. Так, прадстаўнік расейскага ўраду сказаў, што Беларусі ня варта спадзявацца на дадатковыя датацыі.

У беларускім Нацбанку кажуць, што заява пра адкладаньне пераходу на расейскі рубель — “гэта толькі пазыцыя Кудрына”. Як заявіў у інтэрвію Свабодзе начальнік упраўленьня інфармацыі Нацбанку Анатоль Драздоў, час яшчэ ёсьць, да таго ж з расейскага боку рашэньне пра перанос тэрмінаў валютнай інтэграцыі будзе прымаць увесь урад, а ня толькі міністар фінансаў.

У той жа час Анатоль Драздоў гаворыць, што пераход на адзіную валюту адбудзецца толькі тады, калі будзе падпісаны ўвесь пакет пагадненьняў, скіраваных на стварэньне адзінай эканамічнай прасторы. А паколькі дамовіцца наконт праектаў усіх пагадненьняў пакуль не атрымліваецца, то ня выключана, што валютную інтэграцыю сапраўды могуць перанесьці на 2006 год.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG