Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗАМЕСТ МАСКВЫ СІДОРСКІ АДБЫВАЕ Ў ВЕНУ


Валер Каліноўскі, Менск

Тое, што сустрэча прэм’ераў Расеі й Беларусі адкладзеная, свьведчыць аб тым, што падставаў для дасягненьня кансэнсусу паміж Масквой і Менскам у газавай сфэры пакуль няма. Нагадаем, што з 1 студзеня “Газпром” спыніў свае пастаўкі ў Беларусь, даручыўшы прадаваць газ беларускім спажыўцам незалежным кампаніям “Ітэра” і “Транснафта” паводле рынкавых умоваў.

Замест Масквы спадар Сідорскі 12 студзеня накіроўваецца з рабочым візытам у Вену. Як паведаміў ягоны прэсавы сакратар Яўген Мялешка, прэм’ер прыме ўдзел у паседжаньні назіральнай рады “Прыёрбанку”, які цяпер належыць аўстрыйскай групе “Райфайзэн”. Сяргей Сідорскі дагэтуль узначальвае назіральную раду “Прыёрбанку”. Як паведамілі ў апараце Саўміну, беларускі ўрад выказвае зацікаўленасьць у інвэстыцыйных праектах з боку аўстрыйскага “Райфайзэнбанку”, і спадар Сідорскі зьбіраецца перадаць кіраўніцтву аўстрыйскага банку адпаведныя прапановы.

Падчас трохдзённага візыту Сяргея Сідорскага ў Аўстрыю ніякіх афіцыйных сустрэчаў з прадстаўнікамі мясцовых уладаў ня будзе — чакаецца толькі, што беларускі прэм’ер нефармальна сустрэнецца зь віцэ-канцлерам — фэдэральным міністрам траснпарту, інавацыяў і тэхналёгіяў Аўстрыі Губэртам Горбахам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG