Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МІНУЛАЙ НОЧЧУ Ў ЦЭНТРЫ МЕНСКУ БЫЛІ ЗАТРЫМАНЫЯ ТРЫ АКТЫВІСТЫ МАЛАДОГА ФРОНТУ


Альгерд Невяроўскі, Менск

А палове чацьвёртай раніцы міліцыянты затрымалі ў раёне Камароўскага рынку 22-гадовага Зьмітра Дашкевіча, 18-гадовага Артура Фінкевіча і 17-гадовага Алега Гнечыка. Шэсьць гадзінаў іх трымалі ва ўправе міліцыі Савецкага раёну Менску, склалі пратаколы за распаўсюд друкаванай прадукцыі без выходных зьвестак, пасьля чаго адпусьцілі. Гаворыць адзін з затрыманых, кіраўнік менскай арганізацыі Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч:

(Дашкевіч: ) “У нас было каля 2 тысяч улётак. Прыкладна тысячу мы расклеілі, і яшчэ каля тысячы ў нас канфіскавалі. Гэтае затрыманьне ніякім чынам не перашкодзіць правядзеньню нашай акцыі — гэта, наадварот, надае нам моцы. Мы паглядзелі, што шмат людзей, тых жа міліцыянтаў выступае супраць гэтага рэфэрэндуму. Мы шмат працы зрабілі гэтае начы й будзем надалей працаваць на гэтую акцыю і на разьвіцьцё дэмакратыі ў Беларусі”.

Маладафронтаўцы распаўсюджвалі ўлёткі з заклікам прыйсьці 24 лістапада, у сёмую гадавіну рэфэрэндуму 1996 году, на плошчу Якуба Коласа і ўзяць удзел у акцыі пратэсту супраць магчымага правядзеньня новага плебісцыту ў справе трэцяга прэзыдэнцкага тэрміну.

Цягам месяцу справы затрыманых павінна разгледзець адміністратыўная камісія. Маладафронтаўцам пагражаюць штрафы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG