Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“ТАКІЯ ЗАЯВЫ ТОЛЬКІ ШКОДЗЯЦЬ МІЖНАРОДНАМУ ІМІДЖУ БЕЛАРУСІ”


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Як дасьведчаны чалавек у вайсковых справах, былы міністар ня лічыць, што магчыма “трымаць пад прыцэлам” усе амэрыканскія ваенныя базы, якія могуць зьявіцца ў Польшчы:

(Казлоўскі: ) “Самыя блізкія базы магчыма трымаць пад кантролем, але толькі самыя блізкія. Кажучы пра адэкватныя захады, Лукашэнка пэўна мае на ўвазе сродкі супрацьпаветранай абароны, С-300. Але яны знаходзяцца пад Менскам. Яшчэ на падыходзе да мяжы сродкі СПА могуць нанесьці ўдар па самалётах, калі яны рапам на нас паляцяць. Але казаць, што будзем усё трымаць пад прыцэлам і адэкватна адкажам ударам на ўдар — гэта проста сьмешна.

А з палітычнага гледзішча я бачу, што гэтая папулісцкая заява толькі перашкаджае таму, каб Беларусь праводзіла нармалёвую міжнародную палітыку. У Канстытуцыі ёсьць артыкул, дзе запісана, што Беларусь будуе нэўтральную дзяржаву, вось па гэтым напрамку і трэба ісьці. А рабіць такія заявы з пагрозамі на адрас другой краіны — гэта не павышае імідж Беларусі і прывядзе толькі да таго, што Беларусь і надалей будзе знаходзіцца пад палітычным і эканамічным ціскам”.

Былы супрацоўнік вайсковай контарвыведкі Беларусі Сяргей Аніська лічыць, што Аляксандар Лукашэнка не перабольшвае, калі кажа, што Беларусь зможа ўсё ў Польшчы “паставіць пад жорсткі кантроль”. Паводле Сяргея Аніські, гэта будзе зроблена з дапамогай станцыі радыёлякацыйнага сачэньня пад Ганцавічамі, якая здольная “праглядаць” тэрыторыю радыюсам 500 кілямэтраў вакол. Тое, што фармальна гэтая станцыя належыць расейскім вайскоўцам, Сяргей Аніська ня лічыць перашкодай для плянаў Менску.

Што да магчымай дзейнасьці беларускіх шпіёнаў на тэрыторыі суседняй краіны, каб “усё паставіць пад кантроль”, то былы контарвыведчык ня лічыць, што ў Беларусі хопіць на гэта сваіх сілаў.

У Міністэрстве абароны Беларусі адмовіліся камэнтаваць выказваньні Аляксандра Лукашэнкі, зробленыя сёньня ў Менску. “Міністар абароны і ніхто ў міністэрстве словы кіраўніка дзяржавы камэнтаваць ня будзе”, — заявіў супрацоўнік прэсавай службы Вячаслаў Раменчык.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG