Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шушкевіч: «Мяне бесіць, калі кажуць, што незалежнасьць нам прынесьлі на сподачку»


Шушкевіч склаў адмысловую беларускую вэрсію сваёй кнігі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:25 0:00
Наўпроставы лінк

Шушкевіч склаў адмысловую беларускую вэрсію сваёй кнігі

Ад новага году штодня ў эфіры Радыё Свабода будуць гучаць успаміны Станіслава Шушкевіча.

Але адна частка мэмуараў былога старшыні Вярхоўнага Савету прагучыць 8 сьнежня, у дзень, калі ў 1991 годзе сьвет даведаўся пра распад СССР. Пад дакумэнтам пра ліквідацыю камуністычнай імпэрыі подпісы ад імя незалежнай Беларусі паставілі сьпікер Станіслаў Шушкевіч і тагачасны прэм’ер-міністар Вячаслаў Кебіч. Напярэдадні спадар Шушкевіч распавёў пра сваю мэмуарную кнігу і месца, якое ў ёй займаюць сьнежаньскія 1991 году падзеі ў Віскулях.

Успаміны пісаць Станіслаў Шушкевіч, як сам прызнаўся на пачатку гутаркі, не зьбіраўся.

«Вы ведаеце, я больш за ўсё баяўся пісаць мэмуары, таму што гэта ўжо канец жыцьця».

Але на пачатку году ў графіку знанага фізыка, прафэсара, які чытае лекцыі ва ўнівэрсытэтах шмат якіх краінаў, грамадзкага і палітычнага дзеяча нечакана ўтварылася пяцімесячная вольніца. І ён засеў за кнігу, якая ў выніку атрымала назву «Маё жыцьцё, крах і ўваскрошаньне СССР».

«Я як бы расказваю пра сваё жыцьцё, а гэтыя лірычныя адступленьні — гэта альбо палітычныя падзеі, альбо, наадварот, гаворка ідзе пра палітычныя падзеі і нешта іншае ўзьнікае. Прыкладам, я паехаў у Сыбір, дзе на адным з заводаў робяць мой прыбор вельмі даўняй канструкцыі, а там я сустракаю вядомага акадэміка. І ён на мяне робіць такое ўражаньне! Ну, але не пісаць жа мне асобны разьдзел пра гэтага акадэміка, таму што гэта ня вельмі цікава, а калі гэта ўпісана ў іншы тэкст... І вось я рабіў такую мяшанку».

Дамінуюць ва ўспамінах падзеі, зьвязаныя са здабыцьцём Беларусьсю незалежнасьці, якая, перакананы спадар Шушкевіч, не звалілася раптоўна.

«Тая гаворка, якая мяне проста бесіць, калі кажуць, што нам гэтую незалежнасьць
...калі знайшоў у інтэрнэце яго ліст Панамарэнкі да таварыша Сталіна — ну, большай пачвары на дзяржаўным узроўні Беларусі я ня ведаю

прынесьлі на сподачку і што мы ня ведаем, што зь ёю рабіць, — гэта проста забыліся людзі, што за гэтую незалежнасьць злажыла свае галовы так многа дзеячаў беларускай літаратуры, культуры, простых беларусаў, простых сялян, што нельга гэтага ня памятаць. Гэтыя людзі загінулі, каб Беларусь была незалежнай, і мне здалося, што трэба пра гэта сказаць. А да таго ж былі такія пачвары!.. Напрыклад, Панамарэнка. Я калі знайшоў у інтэрнэце яго ліст да таварыша Сталіна — ну, большай пачвары на дзяржаўным узроўні Беларусі я ня ведаю. І калі яго імя прысвоена вуліцы — гэта кажа пра непісьменнасьць нашай улады, кіраўнікоў гораду. Я ж ня буду даваць ім парады гэта зьмяніць — я проста пішу, што тады было, як гэта можна было ўспрыняць. Проста мне набалела».

Пра набалелае Станіслаў Шушкевіч для нашага радыё склаў адмысловую беларускую вэрсію сваёй кнігі «Маё жыцьцё, крах і ўваскрошаньне СССР», якая выйшла ў маскоўскім выдавецтве РОССПЭН.



Выдаваць кнігу на радзіме адмовіліся. Таму ўспаміны першага кіраўніка незалежнай Беларусі выдадзеныя па-расейску ў расейскім выдавецтве накладам паўтары тысячы экзэмпляраў. Падзеям у Віскулях прысьвечаныя амаль 200 старонак з 500. Сьціслае радыёэсэ пра іх прагучыць у нашым эфіры 8 сьнежня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG