Старшыня Лібэральна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч мяркуе, што ў пытаньні Палестыны Беларусь павінна трымаць нэўтральную пазыцыю:
«Гэта вельмі складанае пытаньне, але я разумею так: нам у гэтай сытуацыі неабходна паводзіць сябе згодна з тым, што мы дэкляруем. Мы абавязаныя імкнуцца не псаваць адносіны ні ў якім разе ні з Ізраілем, ні з Блізкім Усходам. Таму нашая пазыцыя павінна быць пасярэдзіне, а пасярэдзіне — гэта значыць: мы павінны выступаць нэўтральна».
Кіраўнік партыі «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін выказваецца за тое, каб Беларусь падтрымала Палестыну:
«Я думаю, што Беларусь павінна выступіць за наданьне заяўленага статусу для Палестыны. Так было гістарычна: першаснай была Палестынская дзяржава, а потым ужо дзяржава Ізраіль. Таму неабходна аднавіць статус дзяржаўнасьці для палестынскага народу».
У пытаньні Палестыны Беларусь перадусім будзе трымацца пазыцыі Расеі, мяркуе старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Станіслаў Шушкевіч:
«Я думаю, што дэлегацыя Беларусі будзе дзейнічаць гэтак, як і Расея. Як жа яна інакш можа дзейнічаць, вы што, сьмеяцеся? У гэтым пытаньні ня можа быць ніякай асабістай пазыцыі, і гэта даволі лягічна. Калі ўзгадаць рэзалюцыю 1947 году, калі павінны былі быць утвораныя дзьве дзяржавы, то здавалася б лягічным, што статус дзяржавы павінна набываць і Палестына. Я б сказаў, што ў мяне раўнавага — як вырашаць, так і вырашаць».
Пра залежнасьць Беларусі ад Расеі ў пытаньні Палестыны заяўляе таксама лідэр руху «Гавары праўду» Ўладзімер Някляеў:
«Я думаю, што Беларусь будзе паводзіць сябе так і ніяк інакш. Што тычыцца наданьня адпаведнага статусу Палестыне, то калі ён палепшыць сытуацыю на Блізкім Усходзе, то хай сабе гэты статус будзе нададзены».
Палітоляг Андрэй Фёдараў таксама выказаў меркаваньне, што ў ААН Беларусь ня выкажа незалежнай пазыцыі:
«Як прагаласуе? Я ўпэўнены, што падтрымае Палестыну, бо Расея выступае ў падтрымку. Дарэчы, у падтрымку выступаюць Вялікабрытанія, Францыя і іншыя краіны. Супраць толькі Ізраіль і ЗША, таму не бяруся судзіць, наколькі гэта ўсё правільна. Ну, а што будзе далей — пабачым».