Калёнію Варбургаў у Берасьці пабудавалі ў даваенны час для бедных чальцоў габрэйскай абшчыны. Фундатарам будаўніцтва 12 двухпавярховых дамоў выступіў тады амэрыканскі фонд Ракфэлера і браты Варбургі. У гонар братоў і быў названы гэты комплекс.
Цяпер дамы пустуюць, паступова разбураюцца, і мясцовыя ўлады пастанавілі іх зьнесьці. Супраць гэтага выступіла берасьцейская грамадзкасьць.
Доктар мастацтвазнаўства ў галіне ўрбаністыкі і архітэктуры Ірына Лаўроўская кажа, што калёнія Варбургаў мае вялікае значэньне для разьвіцьця турызму:
«Калёнія Варбургаў можа прыцягнуць вялікую колькасьць турыстаў. Берасьце мае патэнцыял для прыблізна 2 мільёнаў турыстаў у год. Але гэтых турыстаў трэба было б чымсьці заняць. Адной крэпасьцю тут не абыдзесься. А тут можа быць турызм настальгічны, рэлігійны, забаўляльны… І ў выпадку з калёніяй Варбургаў гэтыя будынкі маглі б быць адаптаваныя для патрэбаў сёньняшняга дня. Там маглі б быць крамы, турыстычныя крамкі, месцы для гатэля».
Спадарыня Лаўроўская кажа, што мясцовыя ўлады пачынаюць усьведамляць вартасьць калёніі Варбургаў і пралічваюць варыянты яе частковага аднаўленьня. Доктар мастацтвазнаўства кажа, што на зьмену думкі ўладаў значна паўплывала і грамадзкасьць.
Цяпер абвешчаны фатаконкурс, ініцыяваны мясцовай незалежнай прэсай, грамадзкімі арганізацыямі, прадстаўнікамі габрэйскай супольнасьці. Да яго далучыліся Музэй гісторыі польскіх рабрэяў, Эўрапейскі ўрбаністычны інстытут, іншыя арганізацыі. Арганізатары хочуць прыцягнуць увагу да праблемы зьнішчэньня калёніі Варбургаў.
Берасьцейскі журналіст Юры Шапран: «Фатаконкурс мае на мэце прыцягнуць увагу грамадзкасьці да страшэннага запусьценьня, якое ёсьць сёньня ў гэтым комплексе Варбургаў. Бо ад гэтых дамоў сёньня засталіся фактычна толькі сьцены. Там пажары здараюцца… Таму ўлады павінны прыняць тэрміновыя меры, каб захаваць гэтыя дамы ў цэлым стане хаця б. А потым і адрэстаўраваць».
Арганізатары фатаконкурсу заклікаюць рабіць здымкі калёніі Варбургаў, каб адлюстраваць яе ўнікальнасьць і своеасаблівасьць.