21 лістапада пры вяртаньні з Украіны ў Беларусь на памежным пераходзе Новая Гута быў затрыманы каардынатар моладзевай сеткі прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці Андрэй Стрыжак.
У сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» Стрыжак паведаміў, што яго затрымліваў старшы лейтэнант Раман Тафана. Агледзелі асабістыя рэчы і багаж, забралі ноўтбук.
Андрэй Стрыжак паведаміў Свабодзе, што яго затрымалі пасьля вяртаньня з праваабарончага сэмінару ў Харкаве, на якім сябра Гомельскага цэнтру стратэгічнай цяжбы вывучаў прыклады стратэгічных цяжбаў, якія ўкраінскія праваабаронцы ажыцьцяўляюць у Эўрапейскім судзе па правах чалавека і Камітэце па правах чалавека ААН.
«Я не выключаю, што гэта зьвязана з маім візытам ва Ўкраіну. Апошнім часам на наш прафсаюз пачалі часьцей ціснуць».