Амбасадар Ізраілю ў Беларусі Ёсіф Шагал, адказваючы на пытаньне «Свабоды» пра магчымую пасярэдніцкую ролю Беларусі ў справе разьвязаньня ўзброенага канфлікту у сэктары Газа, сказаў, што Ізраіль быў бы ўдзячны любой краіне, якая паспрыяе разьвязцы напружанай сытуацыі ў рэгіёне. На думку амбасадара, гэтая роля больш пасуе Расеі, якая мае істотны ўплыў на арабскі сьвет.
Амбасадар Шагал усклаў усю адказнасьць за абвастрэньне палестынска-інзраільскага канфлікту на ХАМАС.
Дыплямат сказаў, што ягоная краіна вядзе не вайну, а хірургічную апэрацыю. «Ізраіль атакуе ня сэктар Газа наагул, а выключна канкрэтныя аб’екты, канкрэтных людзей. Аднак пры такой скучанасьці, якая існуе ў Газе, немагчыма абысьціся зусім без ахвяр», — заявіў амбасадар Шагал.
Ён згадаў, што сярод ракет, якія з сэктару Газа штодня ляцяць на тэрыторыю Ізраілю, ёсьць ракеты іранскай вытворчасьці. Таксама ў сувязі з канфліктам амбасадар згадваў Сырыю, Турцыю. З усімі гэтымі краінамі ў Беларусі добрыя дачыненьні. Гэтаксама як і з Ізраілем. Гэта дало мне падставу запытацца, ці не магла б Беларусь выступіць у ролі перамоўніка, міратворцы?
Амбасадар на гэта адказаў так:
«Вельмі нечаканае пытаньне. Ізраіль быў бы бясконца ўдзячны любой краіне, якая магла б прычыніцца да забесьпячэньня той самай бясьпекі, за якую мы змагаемся шмат-шмат гадоў. Але я думаю, што ў кантэксьце вашага пытаньня можна задаць яшчэ адно: „А чаму б гэта не зрабіць Расейскай Фэдэрацыі, магчымасьці якой (не хачу пакрыўдзіць Беларусь) аб’ектыўна несувымерна большыя?“ Яе ўплыў на арабскі сьвет таксама намнога большы, чым у Беларусі».
Палітоляг Андрэй Фёдараў даўно цікавіцца гэтым рэгіёнам, ён наведваў Ізраіль. Палітоляг кажа, што ў ізраільска-палестынскі канфлікт ужо ўцягнутыя пэўныя сілы. Яны значна мацнейшыя і больш аўтарытэтныя за Беларусь:
«На мой погляд, праблема ў тым, што гэтыя дзяржавы не ўспрымаюць нас у якасьці сур’ёзнага суразмоўцы, які можа нешта зрабіць, стаць пасярэднікам, да якога будуць прыслухоўвацца. Там задзейнічаныя больш вялікія і значныя гульцы, як Злучаныя Штаты, Эўразьвяз, тая ж Расея, хоць у меншай ступені. Думаю, што Беларусі тут мала што сьвеціць, калі б яна і паспрабавала стаць такім пасярэднікам».
Нягледзячы на складаную сытуацыю, грамадзяне Беларусі не адмаўляюцца ад наведваньня Ізраілю — заявіў амбасадар Шагал:
«Чарга па візы ў Ізраіль ня робіцца карацейшаю. Усё тая ж чарга. Ёсьць каго наведваць, бо калі казаць пра беларусаў у Ізраілі, то гэта 150 тысяч чалавек».
Дыплямат дадаў, што многія зь іх цяпер знаходзяцца пад сталым ракетным абстрэлам.
Амбасадар Шагал расказаў і пра стан здароўя былога кіраўніка ізраільскай выведкі «Масад» Мэіра Дагана. У кастрычніку ў Менску яму перасадзілі печань. Цяпер ён праходзіць працэс рэабілітацыі ў адным з мэдычных цэнтраў Ізраілю.
«Учора я размаўляў праз тэлефон з доктарам, які яго лечыць. З атрыманай мной інфармацыі можна думаць, што печань, па ўсім мяркуючы, прыжылася».
Дыплямат адзначыў, што ў асобе Дагана ізраільска-беларускія дачыненьні атрымалі вельмі добрага лабіста. Ён выказаў меркаваньне, што ў сувязі з дапамогай спадару Дагану стаўленьне ізраільскага істэблішмэнту да Беларусі зьменіцца ў станоўчы бок.