Бюст зрабіў народны мастак Беларусі Ўладзімер Лятун. Бюст усталяваны на вялікім 12-тонным валуне, які быў знойдзены ў Старадароскім раёне. Помнік Беламу стаў у шэрагу іншых помнікаў выбітным дзяржаўным дзеячам, паэтам, артыстам, якія ён усталяваў на сваёй сядзібе.
Дзякуючы намаганьням спадара Белага, у свой час былі знойдзеныя пляцоўкі і сродкі для ўсталяваньня помніка сьвятой Эўфрасіньні Полацкай ў Полацаку, Максіму Багдановічу ў Яраслаўлі, Ларысе Геніюш у Зэльве, а таксама зьявіўся знакаміты ансамбаль помнікаў беларускім дзеячам у дворыку БДУ, дзе Анатоль Белы працаваў з 1968 года. Цяпер паставілі помнік самому Беламу.
На ўрачыстае адкрыцьцё помніка Беламу ў Старых Дарогах, дзе ён пахаваны, прыехалі ягоная ўдава Ала Мікалаеўна, дачка Сьвятлана, сваякі, сябры клюбу «Спадчына», краязнаўцы, мясцовыя актывісты. Каля дзясятка чалавек выступілі на адкрыцьці помніка ля музэя і ля ягонай магілы ў Старых Дарогах, цёплымі словамі згадваючы сябра і калегу. Падчас выступаў прагучала, што і музэй, які стварыў у Старых Дарогах на сваёй сядзібе Анатоль Белы і які ўтрымлівае каля 1700 твораў выяўленчага мастацтва, шмат гістарычных фатаграфій, дакумэнтаў і беларускіх рарытэтаў, і клюб «Спадчына», заснаваны Белым ў 1984 годзе, працягваюць працаваць.
Музэем зараз апякуецца стрыечны брат Анатоля Міхась Белы, а фармальна ён належыць ўдаве Але Мікалаеўне. Як распавяла дачка Белага Сьвятлана, у музэй людзі працягваюць прыходзяць групамі і паасобку, цікавасьць да калекцыі Анатоля Белага застаецца. Падрыхтаваны таксама да друку "Дыярыюш «Спадчыны» з творамі сяброў клюбу і том успамінаў пра Анатоля Белага.