«З Сакратарыятам УГА мы дамовіліся пра канкрэтныя захады, пазытыўныя сыгналы ад ЭЗ і ЗША ёсьць, справа цяпер у тэхнічных мерапрыемствах і актыўным прасоўваньні перамоўнага працэсу», — сказаў Гур’янаў у чацьвер журналістам у Менску.
Ён адзначыў, што Беларусь распаўсюдзіла базавую справаздачу пра захады, якія зрабіла дзеля ўступленьня ў УГА, і атрымала пазытыўныя водгукі на гэты дакумэнт ад Расеі і Кітаю, якія вітаюць больш хуткае далучэньне краіны да арганізацыі.
Эканаміст Леанід Заіка лічыць, што Беларусь можа ўступіць у УГА адразу, як толькі зьнікне фармулёўка «апошняя дыктатура ў Эўропе».
Заіка: «Уступленьне Беларусі ў УГА ператварылася ў бразыльскі сэрыял. У практычным сэнсе Беларусі трэба атрымаць статус краіны з рынкавай эканомікай.
Па шчырасьці, Беларусь можа і не ўваходзіць у УГА. З той простай прычыны, што, знаходзячыся ў адзінай прасторы з Расеяй, дастаткова лёгка зьмяніць пэўныя схемы кадыфікацыі тавараў, і яны будуць прызнавацца як тавары з Расеі.
Сярод журналістаў і палітыкаў існуе пэўны фэномэн перабольшваньня значэньня УГА. За апошнія 18 гадоў Беларусь што толькі не рабіла, каб не ўступіць у УГА. Але я дасюль не ўяўляю, каб амэрыканскі прэзыдэнт сказаў: „Беларусь — гэта краіна з рынкавай эканомікай“. Хутчэй ён скажа: „Беларусь — гэта апошняя дыктатура ў Эўропе“. Як толькі зьнікне фармулёўка „апошняя дыктатура ў Эўропе“, я думаю, Беларусь можа ўступіць у УГА цягам 2–3 месяцаў».