Цяпер царкоўнае прадстаўніцтва ў органах дзяржаўнай улады можа разглядацца толькі як выключэньне.
У прынятым 4 кастрычніка рашэньні гаворыцца, што вылучаць свае кандыдатуры сьвятары змогуць «зь меркаваньняў гранічнай царкоўнай неабходнасьці, калі трэба будзе супрацьстаяць сілам, якія імкнуцца скарыстаць выбарную ўладу для барацьбы з царквою».
Прэсавы сакратар Беларускага экзархату Андрэй Петрашкевіч адзначыў, што многія СМІ не зусім правільна зразумелі рашэньне апошняга сыноду Расейскай праваслаўнай царквы:
«На самой справе гэта вялікая памылка — лічыць, што адбылося нешта такое, што аблягчыла сьвятарам магчымасьць вылучацца ў заканадаўчыя ці выканаўчыя органы ўлады. Гэта было забаронена, і зараз дазволена толькі за нейкім рэдкім выключэньнем. Якія гэта выключэньні — і было вызначана на апошнім сынодзе. Рэальна адбылося ўзмацненьне жорсткасьці тых правіл, якія трэба выканаць, каб мець магчымасьць ісьці ў палітыку, застаючыся ў сане.
Таму гэта памылка — лічыць, што правілы былі аслабленыя. Адбылося якраз адваротнае. Зараз многія правілы жорстка агавораныя, і выключана магчымасьць нейкіх злоўжываньняў вакол гэтага пытаньня».
На пачатку 90-х духоўныя асобы неаднаразова ў Беларусі абіраліся ў дэпутаты. Потым праваслаўная царква прыняла рашэньні, якія фактычна забаранялі сьвятарам ісьці ў выбарныя органы ўлады. Аднак, паводле Петрашкевіча, часам узьнікае «неабходнасьць царкоўнага прадстаўніцтва ў тых ці іншых органах улады». Напрыклад, калі ў органах улады прысутнічаюць прадстаўнікі іншых рэлігійных канфэсіяў, а праваслаўных там няма. «У такой сытуацыі якраз і можа ўзьнікнуць неабходнасьць царкоўнага прадстаўніцтва. Менавіта такі выпадак разглядаецца як патэнцыйнае выключэньне. Але гэта не сытуацыя Беларусі. У Беларусі мы жывем у іншых рэаліях», — адзначыў Петрашкевіч.
У дзяржавах, дзе праваслаўная царква даволі моцна ўплывае на грамадзтва — Сэрбіі, Малдове, Грузіі і Расеі — царква нярэдка становіцца суб’ектам палітычнай барацьбы.
Галава Сэрбскай праваслаўнай царквы днямі заклікаў улады забараніць гей-парад у Бялградзе, заявіўшы, што гэта абражае хрысьціянства. Патрыярх Ірыней назваў гей-парад «парадам сораму».
Раней Сэрбская праваслаўная царква неаднаразова выказвала сваю пазыцыю наконт косаўскага канфлікту, выступаючы супраць незалежнасьці Косава. А яшчэ раней, у 2006 годзе, сэрбскі патрыярх заявіў напярэдадні аддзяленьня Чарнагорыі ад Сэрбіі, што незалежнасьць не прынясе Чарнагорыі нічога добрага.
У Расеі ці не галоўнай палітычнай падзеяй году стала справа панк-гурту Pussy Riot. Раней патрыярх Расейскай праваслаўнай царквы Кірыл неаднаразова выклікаў грамадзкую дыскусію сваімі заявамі, а некаторыя праваслаўныя актывісты выклікалі скандалы, пратэстуючы супраць некаторых мастацкіх выставаў, рок-канцэртаў і гэтак далей.

Рэальна адбылося ўзмацненьне жорсткасьці тых правіл, якія трэба выканаць, каб мець магчымасьць ісьці ў палітыку, застаючыся ў сане