Шэраг дзяржаў, уключна з ЗША і краінамі Эўразьвязу, нэгатыўна адрэагавалі на вынікі парлямэнцкіх выбараў у Беларусі. Беларускія ўлады скрытыкаваныя за фальшаваньне вынікаў галасаваньня, а таксама за непрыманьне нормаў дэмакратыі, сыстэматычнае парушэньне правоў чалавека і ціск на СМІ.
Як на гэта рэагуюць у беларускім МЗС? Афіцыйны прадстаўнік міністэрства Андрэй Савіных падчас сёньняшняга брыфінгу адзначыў:
«Да гэтага часу чуецца дастаткова вялікая колькасьць заяваў, зачастую яны паўтараюць агульнавядомыя палітычныя клішэ і дыялёг падмяняюць выхалашчанай паліткарэктнасьцю. У Беларусі прайшлі парлямэнцкія выбары, выбраны дзеяздольны парлямэнт. Мы ўдзячныя сотням міжнародных назіральнікаў ад краінаў СНД, мы ўдзячныя незалежным назіральнікам з заходніх краінаў, якія далі аб’ектыўную ацэнку прамінулым выбарам. Але мы з жалем канстатуем, што місія БДІПЧ АБСЭ не змагла пераадолець палітызаваныя падыходы ў сваіх ацэнках. Гэта зьніжае ў пэўнай ступені іх каштоўнасьць як арганізацыі, якая сапраўды назірае за выбарамі».
Назіральнікі ад Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека ды Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ па гарачых сьлядох выступілі з супольнай заявай, што шматлікія абавязаньні АБСЭ ў дачыненьні да правоў грамадзян на аб’яднаньне, вылучэньня кандыдатаў і свабоды выказваць меркаваньні ў часе парлямэнцкіх выбараў у Беларусі ня выкананыя.
Асобныя пазыцыі сфармулявалі вышэйшыя кіраўнікі і парлямэнтары шэрагу краінаў. Так, Міністэрства замежных спраў Чэхіі скрытыкавала Менск за тое, што парлямэнцкія выбары не адпавядалі стандартам АБСЭ і заклікала беларускі бок прывесьці выбарчую практыку ў адпаведнасьць гэтым нормам. А падчас абмеркаваньня беларускага пытаньня ў нямецкім Бундэстагу дэпутаты ўвогуле казалі пра «цынічную інсцэніроўку» і «дэкаратыўны парлямэнт».
Пазыцыю міжнародных назіральнікаў падзяляюць і беларускія дэмакратычныя актывісты, якім давялося зьведаць выбарную кухню знутры. Актывіст Партыі БНФ Мечыслаў Сінякевіч ужо ня першы раз быў сябрам акруговай камісіі і кажа, што ад выбараў да выбараў нічога не зьмяняецца:
«Абсалютна ніякіх зьменаў. Як быў некалі запушчаны мэханізм фальсыфікацый, так ён працуе і дагэтуль. Назіральнікі сядзяць за 20 мэтраў ад скрыняў, у якія бюлетэні ўкідваюць. Яны што, нешта бачаць? Што яны падлічаць, калі іх нават блізка туды не падпускаюць? То бок, няма ніякай магчымасьці праверыць, як там хто лічыць ці перапісвае гэтыя бюлетэні. Усё гэта, груба кажучы, абсалютная туфта. Разумееце, калі ў нас быў кандыдат, які ўжо на 10-ты год пайшоў у гэтую „палатку“, няўжо можна было сумнявацца, што дадуць дарогу некаму іншаму? Канечне, ён прайшоў, прычым, зь вялізным адрывам — у два разы большым ад бліжэйшага супэрніка. Таму ўсё гэта загадзя запраграмавана, што абсалютна правільна адзначаюць міжнародныя назіральнікі АБСЭ».
На тле адсутнасьці паразуменьня з заходнім сьветам зьнешнепалітычны вэктар арыентаваны на ўсход. Спадар Савіных адзначыў, што пазыцыі Беларусі і Расеі цалкам супадаюць па ўсіх геапалітычных пытаньнях, якія зараз абмяркоўваюцца на Генэральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку — у прыватнасьці, міністар замежных спраў Уладзімер Макей падтрымлівае Маскву ў спрэчным пытаньні што да мэтадаў нармалізацыі сытуацыі ў Сырыі.
А вось на іншых напрамках самастойныя захады беларускай дыпляматыі не такія плённыя. Дагэтуль няма ніякай пэўнасьці адносна лёсу чатырох грамадзянаў Беларусі, асуджаных судом Трыпалі на 10 гадоў зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў супрацоўніцтве з рэжымам зрынутага лібійскага лідэра Муамара Кадафі.
Андрэй Савіных: «Сытуацыя не зьмянілася. То бок мы падтрымліваем зь імі кантакты, спрабуем максымальна аблягчыць іх становішча, іх лёс; рэгулярна беларускі консул наведвае іх у месцах зьняволеньня. Мы пільна сочым за сытуацыяй».
Тым часам, перакананы жыхар Баранавічаў Аляксандар Лазарчык, які працяглы час адпрацаваў у Лібіі паводле працоўнага кантракту, нават у Афрыцы аўтарытэту Беларусі недастаткова, каб вырашаць падобныя пытаньні. Тым больш — спрабаваць некага ратаваць «дыстанцыйна»:
«Неабходная вялікая колькасьць кансультацыяў. Але дзеля гэтага трэба туды ехаць, трэба размаўляць, трэба, як кажуць, наводзіць масты. І вось калі будуць масты наведзеныя, тады трэба будзе зьвязвацца з паважанымі людзьмі, якія маюць уплыў і займаюць важнае месца ў краіне. Цяпер там, калі не памыляюся, былы адміністратар ва ўладзе, які выйграў выбары. Дык вось, спачатку трэба шукаць патрэбныя сувязі, а ўжо потым думаць, як каго адтуль выцягнуць. Так, гэта складана, але гэта вырашальна. Але трэба ехаць: там засталіся добрыя людзі — яны былі і пры Кадафі, яны ёсьць і цяпер».

Абсалютна ніякіх зьменаў. Як быў некалі запушчаны мэханізм фальсыфікацый, так ён працуе і дагэтуль