«Як вы ўжо ведаеце са словаў спадара Макэчы, перамовы насілі закрыты характар. Гэта была рабочая сустрэча, бакі абмяркоўвалі пэрспэктывы нашага ўзаемадзеяньня,» — патлумачыў Андрэй Савіных.
Візыт дэлегацыі ПА АБСЭ ў Менск завяршыўся 12 верасьня. Па выніках паездкі прэсавая служба Асамблеі распаўсюдзіла спэцыяльны рэліз. Там адзначаецца, што кіраўнік ПА выказаў шкадаваньне пра тое, што яму так і «не далі мажлівасьці сустрэцца з тымі палітыкамі, якія знаходзяцца ў турмах».
11 верасьня з дэлегацыяй міжнародных парлямэнтароў сустракаўся лідэр АГП Анатоль Лябедзька. Тады ён распавёў «Свабодзе» наступнае:
«Прэзыдэнт Парлямэнцкай асамблеі праінфармаваў мяне, што ў яго была на пачатку жніўня сустрэча зь Сяргеем Мартынавым, калі той яшяэ быў міністрам замежных справаў. І ён гэтае пытаньне ўздымаў. Беларускія ўлады фактычна прамаўчалі. Не было ніякай рэакцыі. Адзінае, што адзначыў Мартынаў, — у Беларусі няма палітычных вязьняў, а ёсьць людзі, якія ўчынілі злачынства. Але, тым ня менш, прэзыдэнт гатовы і надалей уздымаць гэтае пытаньне на ўсіх сустрэчах.
Што тычыцца размовы з Макеем, то мне сказалі толькі, што яна адбылася. Але яе падрабязнасьці, у тым ліку і тэма палітзьняволеных, намі не абмяркоўвалася».
Парлямэнцкія выбары ў Беларусі прызначаныя на 23 верасьня.