Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Нявіннасьць мусульман»: новыя сьмерці


Удзельнікі пратэстаў у Ісламабадзе спалілі амэрыканскі сьцяг
Удзельнікі пратэстаў у Ісламабадзе спалілі амэрыканскі сьцяг

У Пакістане забітыя як найменей 16 чалавек і 200 параненыя ў часе пратэстаў супраць зробленага ў ЗША аматарскага фільма «Нявіннасьць мусульман» і карыкатур на прарока Мухамэда ў францускім выданьні.

4 чалавекі загінулі ў Пэшавары, дзе пратэстоўцы падпалілі два кінатэатры і Гандлёвую палату. Адзін з забітых — кіроўца аўтамабіля тэлеканала ARY, які быў з журналістамі для здымкі пратэстаў. Мэдыкі ў Пэшавары паведамляюць, што як найменей 60 чалавек параненыя. У Карачы былі забітыя 12 чалавек, у іх ліку адзін паліцыянт і яшчэ двое паліцыянтаў былі параненыя ў часе перастрэлкі паміж пратэстоўцамі і паліцыяй.

Прэм’ер-міністар Пакістану Раджа Пэрвез Ашраф сёньня заявіў у Ісламабадзе: «Атакі на прарока Мухамэда — гэта напады на самую сутнасьць веры паўтары мільярдаў мусульманаў. Для нас гэта цалкам непрымальна. Нашая вера зьяўляецца няпоўнай бяз поўнай адданасьці сьвятому прароку Мухамэду».

У Ісламабадзе, Лахоры і Карачы пратэстоўцы распачалі пагромы і сутыкненьні з паліцыяй ды спрабавалі прабіцца да будынкаў дыпляматычных прадстаўніцтваў ЗША і Францыі.

Яшчэ болей масавыя акцыі чакаюцца пасьля традыцыйных пятнічных малітваў. У Пакістане урад абвясьціў сёньняшні дзень сьвяточным «Днём любові да прарока» і заклікаў пратэставаць мірна. Улады заблякавалі у вялікіх гарадах мабільную сувязь, каб магчымыя правакатары не маглі каардынаваць свае дзеяньні.

Камітэт ААН па правах чалавека асудзіў зроблены ў ЗША фільм «Нявіннасьць мусульман» і публікацыю карыкатур на прарока Мухамэда ў францускім выданьні. ААН таксама скрытыкавала рэакцыю на гэта ў мусульманскіх краінах.

Як паведаміў журналістам прадстаўнік ААН Рупэрт Колвіл, «і фільм, і карыкатуры зьяўляюцца правакацыйнымі», і дадаў разам з тым, што няма апраўданьня гвалту і разбуральным дзеяньням. Кіраўніца Камітэта ААН па правам чалавека Наві Пілэй заявіла, што было б б слушна праігнараваць падобныя правакацыі і не паведамляць пра іх шырока.

У выніку гвалту ў часе пратэстаў супраць фільма у мусульманскіх краінах загінулі як найменей 30 чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG