Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіста «Гавары праўду» затрымалі за заклік да байкоту


Актывіста грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Аляксея Мікуліча каля 15-й гадзіны затрымала міліцыя падчас распаўсюду ўлётак з заклікам да байкоту выбараў у Палату прадстаўнікоў пятага скліканьня. Пра гэта «Свабодзе» паведаміў яго калега Юрась Фабішэўскі:

«Аляксей распаўсюджваў улёткі на тэрыторыі 101-й Фрунзенскай акругі. Яго затрымалі міліцыянты і павезьлі ў раённы аддзел міліцыі. Гэта пакуль усё, што мне вядома».

Фрунзенская выбарчая акруга № 101 абраная для арганізацыі байкоту ў асобнай выбарчай акрузе актывістамі руху «За свабоду», партыі БНФ, грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду», моладзевай структуры «Zмена».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG