Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы маладафронтавец Крамянецкі


Наста Палажанка, намесьніца старшыні Маладога Фронту, распавяла, што на працягу дня з рознымі маладафронтаўцамі адбываюцца «дзіўныя рэчы».

На тэлефон Мікалая Дземідзенкі сталі паступаць паведамленьні з нумара іншага маладафронтаўца, Зьмітра Крамянецкага, у якіх прапаноўвалася сустрэцца ў мэтро.

Пазьней высьветлілася, што Крамянецкі такіх паведамленьняў не адсылаў. Яго затрымала міліцыя, і з 15 гадзіны ён знаходзіцца ў Цэнтральным РУУС.

Мікалай Дземідзенка свой тэлефон дзеля бясьпекі адключыў.

Да маладафронтаўца Рамана Васільева сёньня нехта спрабаваў трапіць у кватэру, аднак ён дзьвярэй не адамкнуў.

Прэвэнтыўныя затрыманьні маладафронтаўцаў напярэдадні важных грамадзка-палітычных падзеяў сталі звычайным мэтадам працы беларускіх праваахоўных органаў.

На працягу апошняга году гэтых маладых людзей ня раз затрымлівалі і асуджалі на суткі. Кожны зь іх у 2012 годзе правёў на Акрэсьціна каля 100 сутак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG