Партыя БНФ, паводле рашэньня свайго апошняга зьезду, будзе займацца назіраньнем на 101-ай менскай выбарчай акрузе. Лялькоў таксама заявіў, што ён не выключае, што і ў іншых акругах сябры партыі БНФ у іншых гарадах могуць таксама далучыцца да назіраньня з мэтай фіксацыі яўкі выбаршчыкаў, але гэта ня будзе цэнтралізавана.
Аніякіх мерапрыемстваў у дзень выбараў партыя не плянуе, адзначыў спадар Лялькоў, аднак на сядзібе БНФ у дзень выбараў будзе разьмешчаны апазыцыйны інфармацыйны цэнтар, дзе прадстаўнікі незалежнага назіраньня і лідэры партыяў будуць паведамляць інфармацыю аб ходзе галасаваньня, аб парушэньнях, аб выніках назіраньня.