Экспэрты БАЖ сачылі за сямнаццацьцю электроннымі і друкаванымі выданьнямі. Многія зь іх выбарчай тэме надаюць вельмі мала месца.
Паводле маніторынгу БАЖ, Аляксандар Лукашэнка застаецца галоўным ньюсмэйкерам для ўсіх дзяржаўных выданьняў. Гэтай тэндэнцыі выбарчая кампанія не зьмяніла. Старшыня маніторынгавай групы БАЖ Алесь Анціпенка распавёў пра тое, чым былі запоўнены дзяржаўныя СМІ з 2 па 15 верасьня, калі вялося назіраньне:
«Дзяржаўныя мэдыі імкнуліся трымаць галоўных дзеючых асоб выбарчага працэсу, кандыдатаў, у цені. Дзяржаўныя мэдыі не анансавалі выступы кандыдатаў, не называлі прозьвішчы людзей, якія ўдзельнічалі ў дэбатах, не пазначалі іх партыйнай прыналежнасьці, не давалі пра іх інфармацыі».
Маніторынг асьвятленьня парлямэнцкіх выбараў вядзецца на падставе 17 беларускіх СМІ. Сярод іх — перадачы «Панарама» на канале «Беларусь 1» і «Наши новости» на АНТ, газэты «Беларусь сегодня», «Народная воля», «Наша Ніва», рэгіянальныя тыднёвікі «Гомельская праўда», «Магілёўская праўда», інтэрнэт-рэсурсы naviny.by i belta.by.
Са справаздачы БАЖ відаць, што, апрача пэрсон дзейнай улады, газэтныя плошчы і эфір дзяржаўных СМІ займае Цэнтральная выбарчая камісія. У рэгіянальных выданьнях сюды дадаюцца яшчэ акруговыя выбарчыя камісіі. Што да недзяржаўных СМІ, то за рознабаковасьць падачы інфармацыі Алесь Анціпенка адзначыў сайт naviny.by.
У асьвятленьні парлямэнцкіх выбараў не хапае драматызму, лічыць мэдыяэкспэрт. Без сутыкненьняў розных поглядаў і палітычных бачаньняў будучыні мэдыям няма пра што пісаць:
«Калі ёсьць нейкае драматычнае дзеяньне на сцэне, яно заангажоўвае гледачоў. Калі дзеяньня няма, то гледачы пакідаюць залю. Гэтаксама паводзяць сябе чытачы і гледачы дзяржаўных і недзяржаўных выданьняў. Пакуль адсутнічае якая-кольвек драматургія, то людзі не цікавяцца гэтай інфармацыяй. Яны не глядзяць выступаў кандыдатаў, за выключэньнем хіба дэбатаў. І то дэбатамі цікавіцца найбольш палітызаваная частка грамадзтва», — адзначыў Алесь Анціпенка.