Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Будаўніцтва АЭС пачнецца ў 2013 годзе


Асноўны пэрыяд будаўніцтва на Беларускай АЭС (Астравецкі раён, Гарадзенская вобласьць) плянуецца пачаць 15 чэрвеня 2013 году.

Пра гэта паведамляе аддзел па сувязях з грамадзкасьцю й інфармацыйнай палітыцы расейскай аб’яднанай кампаніі ААТ «НІАЭП» — ЗАТ «Атамбудэкспарт». Гэтая кампанія — генэральны праектавальнік станцыі і генэральны падрадчык яе будаўніцтва.

У паведамленьні гаворыцца, што 12 верасьня адбылося пасяджэньне шостага апэратыўнага штабу па будаўніцтве Беларускай АЭС, дзе старшыняваў першы віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка.

Паведамляецца, што цяпер на будаўнічай пляцоўцы ідуць працы па распрацоўцы катлявана энэргаблёка № 1.

Да 20 лістапада 2012 году на катлаване мяркуюць дарабіць спэцыяльны дрэнаж для абароны ад прамярзаньня асновы катлавану.

«Работы на катлаване вядуцца ў адпаведнасьці з графікам», — адзначыў намесьнік дырэктара ААТ «НІАЭП» — дырэктар прадстаўніцтва ў Беларусі Юрый Пуставы.

На будаўніцтве працуюць больш як 800 рабочых і каля 200 будаўнічых машын.

Кіраўнік аб’яднанай кампаніі ААТ «НІАЭП» — ЗАТ «Атамбудэкспарт» Валерый Лімарэнка адзначыў: «Мы зацікаўленыя ў тым, каб найважнейшы для Беларусі энэргетычны аб’ект быў пабудаваны ў тэрмін».

Для будаўніцтва беларускай АЭС выбраны праект расейскай кампаніі «Атамбудэкспарт». Увод у эксплюатацыю першага блёка заплянаваны на лістапад 2018 году, другога — на ліпень 2020-га. Пад будаўніцтва АЭС Расея выдзяляе ільготны дзяржкрэдыт да 10 мільярдаў даляраў на 25 гадоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG