«Праваабаронцам за свабодныя выбары» ён заявіў, што падчас цяперашняй выбарчай кампаніі на яго асабіста і ягоную каманду аказваўся вялізны ціск. Некаторых паплечнікаў звольнілі з працы, а ў найлепшага сябра Юрыя Брэля уладныя структуры канфіскавалі ўвесь тавар і далі вялізны штраф.
20-мільённы штраф пагражае й самому Дашкевічу. Як сказана ў пратаколе падатковай інспэкцыі, за незаконнае прыняцце замежнай валюты ў якасьці плацежнага сродку й незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць.
Спадар Дашкевіч заяўляе, што ў яго быў выбар: альбо зьяжджаць з краіны, альбо пакінуць палітыку. Ён выбраў другое. Цяпер хоча аднавіць сваю прадпрымальніцкую дзейнасьць.
У Рагачоў Дзяніс Дашкевіч прыехаў з Гомеля, дзе вучыўся ў музычным каледжы, па сямейных абставінах. Яму з жонкай і дзіцём тут лацьвей было ўладкавацца з жытлом. Музыкант па прафэсіі, ён зарэгістраваўся ў райцэнтры індывідуальным прадпрымальнік, стаў ладзіць вясельлі ды іншыя сямейныя ўрачыстасьці.
Яшчэ падчас вучобы ў музычным каледжы Дзяніс браў удзел у розных моладзевых акцыях. Пазьней пазнаёміўся асабіста зь некаторымі менскімі палітыкамі, у прыватнасьці, са стваранай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя». У Рагачове ўрэшце Дашкевіч стаў прадстаўніком БХД.
Рэгіянальны каардынатар БХД Юры Клімовіч: «Ён па Рагачове, ён у гомельскія справы ня лез. Прычым, у Рагачове, што цікава, ён падтрымліваў кантакты адразу зь Менскам, з нашым партыйным офісам. Ён вельмі актыўны чалавек. Я ня думаю, што ён з разраду людзей, якія схільныя падпарадкоўвацца нейкай там партыйнай дысцыпліне. Ён кот, які сам па сабе гуляе. Але вельмі актыўны, і за гэта яму трэба аддаць належнае. Якасьць такая добрая».
Спадар Клімовіч кажа, што Дзяніс падтрымліваў стасункі лезь не з усімі дэмакратычнымі арганізацыямі. Апошнім часам асабліва з кампаніяй «Гавары праўду». Ачоліў у райцэнтры незалежны сайт vrogacheve.ru, крытыкаваў мясцовыя улады, зьбіраў з актывістамі подпісы за вяртаньне ў горад «Дажынак-2013», за адхіленьне ад пасады старшыні райвыканкаму.
На пачатку гэтага году Дзяніса звольнілі з кавярні, дзе ён па дамове працаваў музы́кам. За розныя грамадзкія акцыі яго неаднаразова выклікалі ў міліцыю й мясцовы аддзел УКДБ.
Актывістка з Рагачова спадарыня Аксана так кажа пра Дашкевіча: «Па-першае, ён адзіны самы сьмелы ў нас. Не баяўся. Я ня ведаю, якія там у яго мэты, але ён сьмелы чалавек. І за гэта яму вялікі дзякуй. Людзі хоць гаварыць пачалі, разумець штосьці, унікаць у наша жыцьцё».
Увесну афіцыйная раённая газэта «Свабоднае слова » пачала судзіцца з Дашкевічам за тое, што незалежны сайт перадрукоўваў бязь яе дазволу некорыя матэрыялы, чым нібыта парушыў аўтарскія правы. Рэдактар «Свабоднага слова» Андрэй Шышкін двойчы прайграў суд Дашкевічу, але ня кінуў надзеі пакараць актывіста.
Гомельскі грамадзкі актывіст Уладзімер Кацора лічыць, што ў Дзяніса шмат што атрымлівалася — і сайт, і да выбараў ён распачаў актыўную дзейнасьць, але, відаць, пераацаніў свае сілы: «Пераацаніў свае сілы й магчымасьці той каманды, якая ў яго, можа, і была, але не змагла падтрымаць. Але як рэгіянальны палітык ён адбыўся. Пасыл, што ён сыходзіць з палітыкі, гэты пасыл больш да ўладаў. Улады якраз зрабілі ўсё, каб яго выціснуць з гэтай палітыкі. Ён гэтага не чакаў. Ён пераацаніў свае магчымасьці і не даацаніў магчымасьцяў улады. Бывае так, што можна, напрыклад, лаяць Лукашэнку — і табе за гэта нічога ня будзе ад мясцовай улады. Але калі ты пачынаеш ваяваць зь мясцовай уладай, то яна на гэта больш нярвова рэагуе. Так сталася і ў Рагачове».
І спадар Кацора, і некаторыя іншыя актывіты вераць, што цяперашняя заява 27-гадовага Дзяніса Дашкевіча, не апошняя.