Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракуратура папярэдзіла Калякіна


Сяргей Калякін
Сяргей Калякін

Нацыянальны каардынатар грамадзянскай кампаніі «За справядлівыя выбары» Сяргей Калякін сёньня атрымаў ліст з Генэральнай пракуратуры Беларусі.

У ім атрымліваецца афіцыйнае папярэджаньне за «распаўсюд у інтэрнэт-крыніцах цьверджаньняў, якія не адпавядаюць рэчаіснасьці, аб сыстэматычных парушэньнях заканадаўства падчас правядзеньня выбарчых кампаніяў у Рэспубліцы Беларусь, у тым ліку арганізацыі і правядзеньня выбараў у Палату прадстаўнікоў пятага скліканьня» — паведаміў Калякін «Свабодзе».

У лісьце таксама падкрэсьліваецца, што такая дзейнасьць недапушчальная. І калі Сяргей Калякін яе ня спыніць, то яго прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці.

Спадар Калякін заявіў, што лічыць дзеяньні Генэральнай пракуратуры абсалютна незаконнымі і што яны носяць палітычна матываваны характар:

«Я думаю, што галоўная мэта тут — нейкім чынам прымусіць замаўчаць кампанію „За справядлівыя выбары“. Бо наша галоўная задача — назіраць за выбарамі, расказваць, як яны праходзяць, называць тыя парушэньні, якія мы бачым, каб іх ліквідаваць. Гэта камусьці не падабаецца. І яны хочуць, каб мы ад гэтага адмовіліся».

Сяргей Калякін дадаў, што зьвернецца ў Генэральную пракуратуру — найперш для таго, каб яму далі азнаёміцца з гэтымі інтэрнэт-крыніцамі, матэрыялы якіх леглі ў аснову папярэджаньня:

«Бо ў лісьце з пракуратуры яны не называюцца. І тут не прыводзіцца ніводнага канкрэтнага факту, калі б я дапускаў парушэньні заканадаўства. А ўжо пасьля гэтага я буду абскарджваць гэтае папярэджаньне».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG