Інстытут месьціцца, як і гарвыканкам, на Савецкай вуліцы, але прыкладна на 3 кілямэтры далей ад цэнтру.
«Гомельаграпрамкамплект» распрацоўвае праекты будаўніцтва і рэканструкцыі аб’ектаў жывёлагадоўлі, расьлінаводзтва, інжынэрных камунікацыяў гарадоў і пасёлкаў, іх азеляненьня. На прадпрыемстве ведаюць, што прызначаны новы намесьнік дырэктара.
У Гомельскі гарвыканкам Віктар Піліпец прыйшоў з пасады памочніка прэзыдэнта, галоўнага інспэктара па Віцебскай вобласьці. Кар’ерны рост Піліпца пачаўся ў Калінкавіцкім раёне — ад дырэктара саўгаса да старшыні выканкаму. Вяскоўцам ён запомніўся тым, што «моцнай рукой» выхоўваў мэханізатараў і пашыраў пасевы кукурузы.
Адразу па прызначэньні ў Гомель для Піліпца побач з Ільінінскай царквой пабудавалі катэдж — гараджанаў пераконвалі, што службовы. У паркавай зоне неўзабаве зрылі пагорак, каб пабудаваць рэстарацыю, а ўздоўж цэнтральных вуліц пачалі актыўна зразаць каштаны, ліпы, каб пасадзіць туі, потым рабініі ды іншыя дэкаратыўныя дрэвы. Перакладваліся па некалькі разоў ходнікі.
На пачатку жніўня некаторыя СМІ надрукавалі інфармацыю, што Віктара Піліпца затрымалі супрацоўнікі сілавых структураў і што зьвязана гэта нібыта з арыштам чатырох кіраўнікоў управы капітальнага будаўніцтва гарвыканкаму, якія разьмяркоўвалі кватэры сваякам і «патрэбным людзям».
7 жніўня гарвыканкам абверг гэтую інфармацыю як непраўдзівую. Аднак праз 20 дзён старшыня аблвыканкаму Ўладзімер Дворнік падпісаў распараджэньне пра вызваленьне Віктара Піліпца ад пасады старшыні гарвыканкаму. Афіцыйная фармулёўка прычыны — пераход на іншую працу.