Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швэдзкая лётчыца: нам пагражаюць


Швэды гатовыя прыехаць у Менск, калі атрымаюць імунітэт. Беларускі КДБ запрасіў для дачы паказаньняў швэдаў, якія ў пачатку ліпеня скінулі з самалёта над Івянцом і Менскам «дэсант» цацачных мядзьведзяў. Пілётаў заклікаюць прыехаць у Беларусь і прыняць удзел у сьледзтве па справе затрыманых у сувязі з гэтым інцыдэнтам беларускіх грамадзян. Расейская служба BBC зьвязалася --> http://www. bbc. co. uk/russian/international/2012/08/120808_swedish_teddy_pilot_int. shtml з 22-гадовай Ганнай Лінай Фрэй, якая разам з паплечнікам Томасам Мазэці пілятавала шведзкі самалёт.

Ганна сказала, што швэды гатовыя прыехаць у Менск для дачы паказаньняў, калі атрымаюць імунітэт. Яна таксама заявіла, што ніякія беларусы ўдзелу ў гэтай акцыі не прымалі, і распавяла аб лістах з пагрозамі, якія паступаюць на адрас актывістаў.

BBC: Ганна, вы, напэўна, бачылі заяву беларускага КДБ, у якім шведзкіх грамадзян, якія прынялі ўдзел у акцыі, і ў прыватнасьці вас, запрашаюць у Беларусь, каб дапамагчы, як заяўляецца, аб’ектыўнаму расьсьледаваньню. Што вы пра гэта думаеце?

Ганна Ліна Фрэй: Так, яны нас запрасілі, і мы гатовыя прыехаць і сустрэцца зь імі ў Беларусі, калі нам гарантуюць імунітэт, і калі нас будзе запрашаць упаўнаважаны на тое орган. Мы хочам гэта зрабіць, калі ад гэтага будзе нейкая карысьць.

BBC: А вы атрымалі нейкі афіцыйны запыт з гэтай нагоды?

Ганна Ліна Фрэй: Мы прачыталі пра гэта на беларускай вэб-старонцы — што КДБ нас запрашае.

BBC: Але як вам могуць гарантаваць імунітэт? Вы ведаеце, як гэта забясьпечыць?

Ганна Ліна Фрэй: Мы пакуль што чакаем адказу. Мы напісалі свой ліст у адказ 7 жніўня, але пакуль што адказу на яго не атрымалі. Мы зьбіраемся апублікаваць наш ліст.

BBC: А пра якую колькасьці людзей ідзе гаворка? Вы былі ў самалёце...

Ганна Ліна Фрэй: Так.

BBC: І яшчэ Томас Мазэці.

Ганна Ліна Фрэй: Так.

BBC: То бок, гэта толькі вы ўдваіх, ці ёсьць яшчэ хтосьці?

Ганна Ліна Фрэй: Ва ўсім праекце задзейнічана чатыры чалавекі. Мы з Томасам ляцелі на самалёце. Яшчэ адзін чалавек быў на зямлі, у Беларусі — ён з кампаніі Томаса. І яшчэ адна жанчына, якая адказвала за арганізацыю праекту ў Швэцыі.

BBC: Усяго 4 грамадзяніны Швэцыі, так?

Ганна Ліна Фрэй: Так.

BBC: Спадзяюся, вы ведаеце, што адбылося з двума грамадзянамі Беларусі — яны цяпер абвінавачваюцца ў садзеяньні вашай акцыі. Вы іх ведаеце? Яны сапраўды прымалі ў гэтым удзел?

Ганна Ліна Фрей: Гэта поўная няпраўда. У нас не было ніякіх кантактаў ні з кім зь беларусаў. Мы нават сваім маці нічога аб гэтай акцыі не распавядалі. Калі хтосьці сьцьвярджае, што яны з намі зьвязаныя... Мы зь імі ніяк не размаўлялі нават пасьля гэтага інцыдэнту!

BBC: Такім чынам, паводле вашых словаў, яны невінаватыя. А скажыце, чыя гэта была ідэя? Таму што гэта відавочна небясьпечнае прадпрыемства. Вы думалі пра наступствы? Пра тое, што можаце загінуць, напрыклад? Вас жа маглі зьбіць.

Ганна Ліна Фрэй: Так, мы пра гэта падумалі. Мы разумелі, што гэта рызыкоўна. Спачатку мы спыталі некалькіх пілётаў, ці гатовыя яны з намі ляцець, але ніхто не захацеў, таму што гэта небясьпечна. І мы вырашылі рызыкнуць самі — каб паказаць, што нам гэтая сытуацыя не абыякавая. Але нам моцна пашанцавала.

BBC: А колькі гадоў вам і Томасу?

Ганна Ліна Фрэй: Мне 22, яму 40.

BBC: А як даўно ў вас пілёцкая ліцэнзія? Вы вялі самалёт або Томас?

Ганна Ліна Фрей: Ліцэнзіі мы абое атрымалі толькі год таму. Мы спэцыяльна іх атрымлівалі для гэтага праекту.

BBC: То бок вы навучыліся лётаць толькі дзеля гэтай акцыі?

Ганна Ліна Фрей: Так, і яшчэ самалёт купілі.

BBC: А зь фінансавага пункту гледжаньня — гэта ж усё павінна быць дорага? Адкуль у вас на гэта грошы?

Ганна Ліна Фрэй: Кожны год мы робім нешта ў падтрымку ідэй, якія лічым важнымі. Мы бярэм усе заробленыя грошы і ўкладваем іх у нешта добрае. Гэтая кампанія аказалася дарагой, значна даражэйшай, чым мы маглі сабе дазволіць. Але гэта таго каштавала.

BBC: Што вы думаеце пра дыпляматычны скандал? Швэдзкаму амбасадару не працягнулі паўнамоцтвы, выслалі беларускіх дыпляматаў.

Яшчэ мы атрымліваем лісты з пагрозамі на адрас блізкіх нам людзей і таму падобнае. Пішуць і ў «Хартыю-97» — гэта незалежны вэб-сайт, які мы згадвалі падчас акцыі. Ім напісалі, што сфарміравана група людзей, якія будуць помсьціць і будуць перасьледаваць усіх шведзкіх грамадзян, якія прыедуць у Беларусь.

Ганна Ліна Фрэй: Яны не пацьвердзілі, што гэта неяк з намі зьвязана. Хоць падобна на тое. Таму што ён [пасол] да таго моманту правёў у краіне 7 гадоў і ўвесь гэты час займаўся работай па абароне правоў чалавека, што выдатна... Мы, вядома, такога выніку дамагчыся не хацелі. І спадзяемся, што ў выніку ўся гэтая сытуацыя павернецца да лепшага. Мы ня хочам, каб краіна [Беларусь] аказалася ў большай ізаляцыі, мы хочам, каб яна стала мацней, каб людзі, якія абараняюць правы чалавека, працягвалі працаваць у ёй.

BBC: Ці можаце вы нешта зрабіць зараз для гэтых дваіх людзей, Антона Сурапіна і Сяргея Башарымава, якіх абвінавачваюць у садзеяньні вам? Некаторыя людзі лічаць, што іх трымаюць у закладніках. А калі вам не гарантуюць імунітэт, вы паедзеце, каб ім дапамагчы?

Ганна Ліна Фрэй: Калі нам гарантуюць імунітэт, то так, вядома. Мы хочам паехаць не для таго, каб дапамагчы рэжыму, а каб дапамагчы Антону і Сяргею, калі зможам. Мы атрымліваем лісты — магчыма, ад людзей з КДБ, а можа, і не — дзе гаворыцца, што нам трэба заплаціць, каб Антона адпусьцілі. Калі гэта праўда, то мы з радасьцю гэта зробім. Яшчэ мы атрымліваем лісты з пагрозамі на адрас блізкіх нам людзей і таму падобнае. Пішуць і ў «Хартыю-97» — гэта незалежны вэб-сайт, які мы згадвалі падчас акцыі. Ім напісалі, што сфарміравана група людзей, якія будуць помсьціць і будуць перасьледаваць усіх шведзкіх грамадзян, якія прыедуць у Беларусь.

BBC: А колькі такіх лістоў вам прыйшло?

Ганна Ліна Фрэй: Прыкладна штук 10. Але мы імкнемся не турбавацца з гэтай нагоды. Мы чакаем, калі КДБ зьвяжацца з намі напрамую, а не празь нейкія фіктыўныя лісты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG