Кіраўнік швэдзкай кампаніі Studio Total Пэр Кромвэл — адзін з арганізатараў палёту, падчас якога над Івянцом і Менскам былі раскіданыя плюшавыя мядзьведзікі з плякатамі ў абарону свабоды слова. 2 жніўня ў інтэрвію Радыё Свабода Пэр Кромвэл назваў посьпехам акцыі тое, што былі адпраўленыя ў адстаўку кіраўнік камітэту памежных войскаў Рачкоўскі і камандуючы ВПС і СПА Пахмелкін:
«Адстаўкі такіх высокапастаўленых вайскоўцаў з атачэньня Лукашэнкі можна лічыць для ўсіх нас посьпехам, бо мы імкнуліся максымальна затурбаваць рэжым, і гэта нам удалося», — мяркуе Пэр Кромвэл. Пры гэтым арганізатар палёту ня думае, што толькі Рачкоўскі і Пахмелкін нясуць адказнасьць за тое, што сыстэма абароны паветранай прасторы краіны выявілася дзіравай:
«Мне цяжка сказаць, хто адказны. Але калі наш самалёт здолеў праляцець без праблемаў туды і вярнуцца, то нехта за гэта мусіць адказваць. Магчыма, гэта могуць быць і кіраўнікі памежнікаў ды супрацьпаветранай абароны. Але выглядае неверагодным, што толькі гэтыя два чалавекі адказныя за інцыдэнт».
Аляксандар Лукашэнка ў сваёй прамове 26 ліпеня паведаміў, што швэдзкі самалёт беларускія вайскоўцы нібыта засеклі ў паветры, але ня сталі зьбіваць з пэўных меркаваньняў. Я спытаў у Пэра Кромвэла, ці гэта, на ягоную думку, магчыма?
Кромвэл: «Мне цяжка адказаць дакладна, так гэта ці не. Я ў гэтым сумняваюся. Бо відавочна, што лепш для іміджу Лукашэнкі было сказаць, што яны нібыта бачылі самалёт, але, маўляў, паўплываў чалавечы фактар і каманда не спрацавала. Думаю, для ягонага іміджу было б горш прызнаць, што самалёт не заўважылі».
Таксама Пэр Кромвэл паведаміў, што дагэтуль ніхто з афіцыйных асобаў Беларусі ня выйшаў зь ім на кантакт. Два тыдні таму швэд апублікаваў адкрыты ліст да Аляксандра Лукашэнкі, у якім прапанаваў прыехаць у Беларусь і распавесьці, як удалося падмануць памежнікаў і часткі супрацьпаветранай абароны. «Адзіныя, хто са мной кантактаваў, — гэта беларускія праваабаронцы, якія непакояцца справамі Сурапіна і Башарымава. А ўлады маўчаць», — сказаў Пэр Кромвэл.
Маладога журналіста Антона Сурапіна з 13 ліпеня ўтрымліваюць у СІЗА КДБ паводле абвінавачаньня ў спрыяньні групе асобаў у незаконным перасячэньні мяжы. Перад затрыманьнем Сурапін паведаміў, што сьледчыя КДБ цікавяцца, адкуль ён узяў здымкі плюшавых мядзьведзікаў, якія разьмясьціў на сваім сайце. 2 жніўня маці Сурапіна Алена паведаміла, што Антона напярэдадні наведала адвакатка, ад яго мае прыйсьці ліст, пачуваецца ён нармальна. Але падрабязнасьцяў справы маці ня ведае:
«Нічога новага. Трымаецца. Спадзяецца, што ўсё вырашыцца. Калі сёньня зноў нічога ня вырашыцца, заўтра паеду зноў перадаваць перадачу. Такім чынам — чакаем, чакаем. Вы ж бачыце — яны цягнуць нешта. Правяраюць, магчыма, нешта».
З 6 ліпеня ў СІЗА КДБ трымаюць і менскага рыэлтара Сяргея Башарымава. Паводле адной з вэрсіяў, Башарымаў дамовіўся са швэдамі аб арэндзе кватэры ў цэнтры Менску. Абвінавачваюць рыэлтара, як і журналіста, у спрыяньні незаконнаму перасячэньню мяжы групай асобаў. Ірына Лагойка, якая сябруе зь Сяргеем Башарымавым, кажа, што адстаўкі Рачкоўскага і Пахмелкіна пакуль ніяк не паўплывалі на становішча Сяргея. Ірыне вядома, што час ад часу Сяргея наведвае адвакат і ад яго прыходзяць лісты:
«Лісты даходзяць, але там нічога пра справу. Звычайнае: што зь ім нармальна, што перадаць і гэтак далей».

Нічога новага. Трымаецца. Спадзяецца, што ўсё вырашыцца. Вы ж бачыце — яны цягнуць нешта.