Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ не камэнтуе затрыманьне фатографа Сурапіна


Антон Сурапін
Антон Сурапін
У КДБ Беларусі не даюць камэнтароў з нагоды затрыманьня беларускага фатографа Антона Сурапіна, які разьмясьціў у інтэрнэце фатаздымкі плюшавых медзьведзянятаў, скінутых са швэдзкага самалёта.

«Мы не камэнтуем гэтую сытуацыю», — заявілі Інтэрфаксу ў беларускім КДБ 18 ліпеня.

Студэнт інстытуту журналістыкі БДУ, фатограф Антон Сурапін быў затрыманы КДБ 13 ліпеня на сваёй кватэры. КДБ зацікавілася, адкуль у Антона Сурапіна ўзяліся здымкі плюшавых мядзьведзікаў, якія ён выклаў у інтэрнэт. Паводле швэдзкіх грамадзян, падобныя мядзьведзікі раскідаліся зь лёгкаматорнага самалёта над Беларусьсю 4 ліпеня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG