Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аднакурсьнікі Антона Сурапіна зьбіраюць грошы на адваката


Алена Сурапіна і Андрэй Сурапін, бацькі Антона Сурапіна.
Алена Сурапіна і Андрэй Сурапін, бацькі Антона Сурапіна.
Так яны вырашылі падтрымаць сябра і дапамагчы бацькам. Па словах аднагрупнікаў, у якой вучыцца Сурапін, бацькі Антона — звычайныя людзі зь невялікага гораду, а адвакат каштуе 800 тысяч у дзень. Такіх грошай у іх проста няма.

Аднагрупніца Сурапіна, якой маладыя людзі здаюць грошы, кажа, што ніхто не сумняецца, што Антон ні ў чым не вінаваты. Ахвяраюць усе па-рознаму — хто па 5 тысяч рублёў, а хто па 150 тысяч. Дапамагаюць бацькам Сурапіна ня толькі аднагрупнікі, але і сябры і сваякі.

Дзяўчына кажа, што Антон вельмі зычлівы чалавек і заўжды адгукаўся, калі камусьці была патрэбная дапамога.

Заўтра дзяўчына сустрэнецца з маці Антона Сурапіна Аленай і перадасьць ёй сабраную суму.

Антон Сурапін
Антон Сурапін
Антон Сурапін быў адным зь першых беларускіх журналістаў, які паведаміў пра «плюшавы дэсант» і разьмясьціў здымкі «мядзьведзікаў» на сваім рэсурсе bnp.by. Ён сьцвярджае, што фотаздымкі даслаў яму па электроннай пошце ананімны аўтар.

13 ліпеня Антон Сурапін быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ на сваёй кватэры і дагэтуль утрымліваецца ў ізалятары КДБ. Яго, магчыма, падазраюць у садзеяньні пры незаконным перасячэньні мяжы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG