Удзельнікі: эканамісты Барыс Жаліба і Леанід Злотнікаў.
Валер Карбалевіч: «Гэтым годам упершыню за шмат гадоў Беларусь мае станоўчае сальда замежнагандлёвага балянсу. Дзяржаўныя мэдыі кажуць пра рэкордныя даходы ад экспарту. Апошнія месяцы Нацыянальны банк актыўна купляў валюту на біржы.
І вось прыйшло паведамленне, што 13 чэрвеня беларускі ўрад і Нацыянальны банк зьвярнуліся да Антыкрызыснага фонду ЭўрАзЭС зь просьбай разглядаць пытаньне аб выдзяленьні 4-га і 5-га траншаў стабкрэдыту. І паведамляюць аб чаканым зьніжэньні золатавалютных рэзэрваў да 6,4 млрд. д на 1 кастрычніка 2012 году, то бок ня меней як 1,6 месяца імпарту. Куды ж падзеліся грошы, валюта»?
Барыс Жаліба: «Сапраўды, сёлята зафіксаваны рэкордныя валютныя паступленьні ў краіну. Павысіліся золатавалютныя рэзэрвы за кошт пакупкі валюты на біржы, і за кошт крэдытаў Антыкрызыснага фонду ЭўрАзЭС. Стабільны абменны курс беларускага рубля.
Аднак у эканоміцы адбываюцца зьмены нэгатыўнага характару. Па-першае, уся заробленая валюта разыходзіцца. Насельніцтва і юрыдычныя асобы сталі больш купляць валюту, чым прадаваць. Часткова гэта зьвязана з пэрыядам адпачынкаў.
Асноўны цяжар плацяжоў па зьнешніх даўгах прыходзіцца на другую палову году. Нам трэба будзе заплаціць 1,6 млрд даляраў. Калі Расея перакрые канал экспарту разбаўляльнікаў, за іх давядзецца плаціць мыта ў расейскі бюджэт, то мы згубім ня менш 1 млрд даляраў. І беларускія ўлады ўбачылі, што без крэдыту Антыкрызыснага фонду ЭўрАзЭС яны не зьвядуць канцы з канцамі. Таму і зьявіўся гэты ліст».
Леанід Злотнікаў: «Усё залежыць ад прытоку і адтоку валюты. Цяпер золатавалютных рэзэрваў столькі ж, колькі было на пачатак году. Хоць паступленьне валюты за паўгоду склала каля 2 млрд даляраў. Гэта значыць, што на такую суму адбыўся адток валюты ў першыя паўгоду. Ня толькі ўрад разьлічваецца з даўгамі. З сваімі даўгамі таксама разьлічваюцца прадпрыемствы і банкі. З гэтай мэтай яны купляюць валюту на рынку.
У другім паўгодзьдзі адток валюты павялічыцца. Ня толькі таму, што больш даўгоў павінна будзе аддаваць дзяржава. Але і ў сувязі з тым, што павялічацца грашовыя даходы насельніцтва. Яны павінны ўзрасьці на 6,6 млрд даляраў. Але гэта азначае, што на палову гэтай сумы павінен узрасьці імпарт. Бо для задавальненьня павышанага попыту насельніцтва прадпрыемствы павінны павялічыць вытворчасьць тавараў. А для гэтага трэба будзе імпартаваць энэрганосьбіты, камплетуючыя і інш. А гэта палова расходаў на вытворчасьць.
Але калі прадпрыемствы будуць больш купляць валюты на рынку, то курс даляра будзе павышацца. А гэта можа выклікаць паніку сярод насельніцтва. І сытуацыя можа абваліцца. Да канца году яе можна ўтрымаць, бо пакуль ёсьць рэзэрвы. Паводле інфармацыі ўладаў, на 1 кастрычніка 2012 году сума золатавалютных рэзэрваў складзе 6,4 млрд даляраў. І калі ня будзе дадатковага прытоку валюты, акрамя таго, што чакаюць улады, то на пачатак 2013 году валюты застанецца на адзін месяц імпарту. А нагадаю, што ў 2011 годзе, калі застаўся такі аб’ём золтавалютных рэзэрваў, у Беларусі здарыўся валютны, фінансавы крызыс.
Паводле падлікаў МВФ, у 2012 годзе нам будзе не хапаць 4 млрд даляраў («астаткавы дэфіцыт фінансаваньня»). А наступныя годы валюты будзе не хапаць яшчэ больш нават з улікам ня сальда гандлёвага балянсу, а сальда бягучага рахунку. Мы павінны будзем аддаваць каля 1 млрд даляраў у месяц. З улікам прытоку і адтоку валюты, дэвальвацыі, у 2013 годзе, напрыклад, будзе не хапаць 3 млрд даляраў. Такая ж сытуацыя і ў наступныя гады. А калі мы павялічым і грашовыя даходы насельніцтва, то наступным годам ня будзе хапаць 6 млрд даляраў.
Карбалевіч: «Анансаванае беларускімі ўладамі падвышэньне тарыфнай стаўкі 1-га разраду са жніўня не адбудзецца. Чарговае падвышэньне заробкаў бюджэтнікам будзе ў верасьні, паведаміла Інтэрфаксу крыніца ў дзяржаўных органах. Чаму? Дык атрымліваецца, што загад Лукашэнкі аб давядзеньні сярэдняга заробку да 500 даляраў да канца году ня будзе выкананы?»
Жаліба: «Адкладваньне падвышэньня тарыфнай стаўкі 1-га разраду на месяц сьведчыць пра пэўныя цяжкасьці з выкананьнем бюджэту. Паскоранымі тэмпамі ў краіне ідзе грашовая эмісія. І эканамічныя ўлады асьцерагаюцца, што яны ня выйдуць на заплянаваныя парамэтры інфляцыі. Яна мае сэзонны характар, і звычайна мінімальны рост цэнаў адбываецца летам, напрыклад, у жніўні, калі на рынку зьяўляецца новы ўраджай садавіны і гародніны. Але гэтым годам гэты трэнд ня дзейнічае. У чэрвені інфляцыя склала 1,8%, а мінімальнай была ў сакавіку (1,5%).
Не сумняваюся, што на сярэдні заробак у 500 даляраў мы выйдзем у канцы году. Дзяржпрадпрыемствы дасягнуць гэтай плянкі цаной пагаршэньня фінансавага становішча. Але павысяцца цэны ў даляравым эквіваленце, якія зьядуць рост заробкаў. Таму рэальныя даходы насельніцтва не павысяцца».
Злотнікаў: «500 даляраў можна дасягнуць. Праесьці золатавалютныя рэзэрвы, яшчэ адну траншу крэдыту Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС. Але гэта вельмі небясьпечна. Пра што папярэджваюць урад і Нацбанк, і Антыкрызысны фонд ЭўрАзЭС. Гэта можа прывесьці да паўтору крызісу 2011 г.
Праблема ў тым, як падтрымаць такі ўзровень даходаў у 2013 годзе. Дзеля гэтага патрабуецца 16 млрд даляраў. І значыць прамысловасьці спатрэбіцца падвысіць імпарт на 8 млрд даляраў. Адкуль узяць столькі валюты?»
Жаліба: «Думаю, не выпадкова зьявіўся гэты ліст ў Антыкрызысны фонд ЭўрАзЭС, які ўлады паўтара месяца хавалі ад грамадзкасьці. Магчыма, бяз новых траншаў крэдыту ўладам будзе немагчыма дасягнуць плянавых парамэтраў інфляцыі і абменнага курсу беларускага рубля».
Куды падзелася накопленая валюта?

Ці будзе дасягнутая планка ў 500 даляраў сярэдняга заробку?
Карбалевіч: «Анансаванае беларускімі ўладамі падвышэньне тарыфнай стаўкі 1-га разраду са жніўня не адбудзецца. Чарговае падвышэньне заробкаў бюджэтнікам будзе ў верасьні, паведаміла Інтэрфаксу крыніца ў дзяржаўных органах. Чаму? Дык атрымліваецца, што загад Лукашэнкі аб давядзеньні сярэдняга заробку да 500 даляраў да канца году ня будзе выкананы?»
Жаліба: «Адкладваньне падвышэньня тарыфнай стаўкі 1-га разраду на месяц сьведчыць пра пэўныя цяжкасьці з выкананьнем бюджэту. Паскоранымі тэмпамі ў краіне ідзе грашовая эмісія. І эканамічныя ўлады асьцерагаюцца, што яны ня выйдуць на заплянаваныя парамэтры інфляцыі. Яна мае сэзонны характар, і звычайна мінімальны рост цэнаў адбываецца летам, напрыклад, у жніўні, калі на рынку зьяўляецца новы ўраджай садавіны і гародніны. Але гэтым годам гэты трэнд ня дзейнічае. У чэрвені інфляцыя склала 1,8%, а мінімальнай была ў сакавіку (1,5%).
Не сумняваюся, што на сярэдні заробак у 500 даляраў мы выйдзем у канцы году.