Праваабаронца дамагаецца прызнаньня незаконнымі дзеяньняў гэтых устаноў, на віне якіх ён цягам амаль 5 месяцаў быў пазбаўлены свайго канстытуцыйнага права на выезд за мяжу.
МУС прызнаў, што Алег Гулак патрапіў у гэты сьпіс «з-за тэхнічнага збою» і з 20 ліпеня ў ім ужо адсутнічае, але прычын збою не паведаміў. Прадстаўнік мінюсту гэтак і не паведаміў у судзе, якія пэўна крокі рабіліся дзеля праверкі скаргі Алега Гулака на незаконнае пазбаўленьня яго права на выезд.
Пазоў праваабаронцы разглядае судзьдзя Алена Сямак. 31 ліпеня суд выслухаў пазыцыю бакоў і пачаў вывучаць матэрыялы справы. Задаволеныя хадайніцтвы аб запатрабаваньні ад МУС і Мінюсту шэрагу дакумэнтаў, якія б паказалі, што рабілася адносна скаргі Алега Гулака. Працэс адновіцца 1 жніўня а 15:30.
Алег Гулак сказаў пасьля судовага паседжаньня: «Вельмі дзіўна, што пакуль нам не даюць магчымасьць зьбіраць і прадстаўляць суду доказы таго, што Міністэрства юстыцыі і МУС не прадпрымалі высілкаў дзеля таго, каб разабрацца, што я незаконна ўнесены ў гэтую базу і каб выключыць мяне з гэтай базы. Мін’юст проста футболіў мяне цягам 4 месяцаў, пасьля чаго сказаў, што адносна мяне суды не прымалі ніякіх рашэньняў аб абмежаваньні маіх правоў. Гэта можна было высьветліць за тыдзень, нават за дзень. Яны гэта робяць, але не ў маім выпадку. Я хачу, каб суд меў магчымасьць гэта ацаніць».
Паводле начальніка Дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі МУС Аляксея Бегуна, каля 50 чалавек памылкова трапілі ў базу невыязных праз «тэхнічны збой». Алег Гулак ў судзе называў лічбу 17 чалавек, якія, як і ён, у сакавіку не маглі выехаць за мяжу. Гэты былі вядомыя апазыцыйныя палітыкі, журналісты, праваабаронцы: «Гэтых людзей, як і мяне, не пускалі за мяжу паводле палітычнай прыкметы, што ёсьць дыскрымінацыяй». Прадстаўнік МУС Аляксей Бягун дыскрымінацыю паводле палітычнай прыкметы абвяргаў: «У сьпіс пымылкова траплялі і не публічныя людзі, мы правяраем заявы людзей, якія ня згодныя, і выпраўляем памылку».