Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея знайшла спосаб спыніць кантрабанду нафтапрадуктаў празь Беларусь?


Міністэрствы і ведамствы РФ вывучаюць магчымасьць павелічэньня экспартных пошлін на растваральнікі зь дзейнай нулявой стаўкі – да ўзроўню экспартных пошлін на бэнзін

Міністэрствы і ведамствы РФ вывучаюць магчымасьць павелічэньня экспартных пошлін на растваральнікі зь дзейнай нулявой стаўкі – да ўзроўню экспартных пошлін на бэнзін у рамках Мытнага Саюзу, паведамляе Інтэрфакс, са спасылкай на неназваныя крыніцы ў расейскіх профільных ведамствах.

Нагадаем, прэм'ер-міністар Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў раней выказаў падазрэньні ў тым, што пад выглядам названых прадуктаў нафтахіміі, Беларусь перапрадае ў Эўропу расейскія нафтапрадукты, не выплачваючы за гэта Маскве адпаведных экспартных пошлінаў. Калі гэтыя падазрэньні – апраўданыя, увядзеньне згаданага экспартнага мыта зробіць экспарт «растваральнікаў» эканамічна бяссэнсавым і, верагодна, яго спыніць.

Паводле дадзеных Белстату, за першыя пяць месяцаў гэтага году Беларусь экспартавала амаль 2,5 мільёны тон растваральнікаў і разбаўляльнікаў на суму 2,18 мільярдаў даляраў.

Станоўчае гандлёвае сальда Беларусі таварамі і паслугамі за аналягічны пэрыяд склала крыху больш за 3 мільярды даляраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG