Пра тое, як патэнцыйныя кандыдаты на ўдзел у парлямэнцкіх выбарах зь Віцебшчыны рэгіструюць свае ініцыятыўныя групы, паведамляе Браніслава Станкевіч.
Яраславу Берніковічу з Глыбокага ўдалося зарэгістраваць сваю ініцыятыўную групу толькі з другой спробы. Калі ён першым разам наведаў Наваполацкую акруговую камісію № 25, там яшчэ не было журнала для рэгістрацыі:
«Першы раз я прыехаў у Наваполацак 13 ліпеня. Мяне сустрэў дзяжурны сябар камісіі, Мікалай Рыбакоў, сказаўшы, што і гатовы быў бы прыняць мае дакумэнты, але яшчэ не завялі журнал. Такім чынам, камісія працавала ўжо пяты дзень, а журнала рэгістрацыі ў іх так і не было. Я толькі змарнаваў час і грошы. Сёньня дакумэнты прынялі, зарэгістравалі, усё на беларускай мове».
У ініцыятыўнай групе Сяргея Парсюкевіча — 46 чалавек.
Шляхам збору подпісаў вылучаецца ў Віцебску актывіст кампаніі «Гавары праўду» Сяргей Парсюкевіч. У ягонай ініцыятыўнай групе — 46 чалавек. Значная частка зь іх выказала гатоўнасьць далучыцца да выбарчай кампаніі, пазнаёміўшыся зь Сяргеем Парсюкевічам праз сацыяльныя сеткі, дзе ён разьмяшчаў свае допісы:
«Былі публікацыі пра тое, што ў нас адбываецца ў Беларусі. Зрабілі фатаздымак, каб выкарыстаць яго пры зьбіраньні подпісаў. Добра атрымалася, таму разьмясьціў яго на сваіх старонках у „Фэйсбуку“, у „Аднаклясьніках“. Нават не чакаў, што гэта выкліча такую дыскусію пра выбары — ці ўдзельнічаць у іх, ці за байкот... Было каля 80–90 допісаў! Увага да гэтай тэмы вялікая, зьяўляюцца новыя людзі... І вось з дапамогай інтэрнэту ў маю ініцыятыўную групу дабавілася каля дзясятка чалавек».
Сяргей Парсюкевіч перадаў дзяжурнаму сябру Віцебскай Кастрычніцкай акруговай камісіі № 20 Уладзімеру Арэхву «Грамадзянскую дамову», якую распаўсюджвае кампанія «Гавары праўду», каб дапамагчы землякам вырашаць пэўныя мясцовыя праблемы.
«Мэта — прыцягнуць увагу шырокай грамадзкасьці да праблемы палітзьняволеных»
Сяргей Парсюкевіч апавёў, што, апрача яго, у Кастрычніцкую акруговую камісію ўжо падалі дакумэнты Ўладзімер Правальскі, былы ўдзельнік мінулай прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі, а таксама Аляксей Гаўруцікаў. Ён — ініцыятар вылучэньня на кандыдата ў дэпутаты парлямэнту палітвязьня Мікалая Статкевіча:
«Ініцыятыва такая: паспрабаваць дакумэнты ў большасьць акругаў. Кіраўнік ініцыятыўнай групы ў 14-ці акругах Віцебскай вобласьці — я. А мэта — каб прыцягнуць увагу шырокай грамадзкасьці да тае праблемы, што ў нас ёсьць палізьняволеныя».
У Берасьці першымі дакумэнты на фармаваньне ініцыятыўных групаў падалі сябры БСДП(Г) і партыі левых «Справядлівы сьвет». Прэтэндэнт ад БНФ Рыгор Бакіевіч кажа, што не выключае зьняцьця сваёй кандыдатуры.
Першымі, яшчэ 13 ліпеня, падаваць дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўных груп рушылі прадстаўнікі БСДП(Грамада) Ігар Маслоўскі і Ганна Канюс. Але, як кажа спадар Маслоўскі, гэтыя дакумэнты ў камісіі не хацелі прымаць адразу, прынялі толькі пасьля тэлефанаваньня ў аблвыканкам.
Чатыры прадстаўнікі партыі левых «Справядлівы сьвет» занесьлі заяўкі на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў у берасьцейскіх акругах 16 ліпеня.
Камэнтуе старшыня гарадзкой арганізацыі партыі Людміла Дзенісенка:
«Мы будзем зьбіраць подпісы, а калі пачнецца рэгістрацыя, то нашы кандыдаты пойдуць ад партыі. Але подпісы будзем зьбіраць абавязкова. Зьбіраючы подпісы, мы прапагандуем мэты й задачы нашай партыі».
Ад Партыі БНФ у Берасьці вылучаецца адзін зь яе заснавальнікаў Рыгор Бакіевіч. Сёньня ён распавёў «Свабодзе», што падчас кампаніі мяркуе зьняць сваю кандыдатуру, калі да гэтага часу ня будуць выпушчаныя палітвязьні:
«Заўчаснае зьняцьце кандыдатаў да пачатку галасаваньня — адзіны сумленны крок»
«Усім кандыдатам, якія ідуць не ад уладных структур, чагосьці чакаць няма ніякіх падстаў. У камісіі ўжо ўвайшлі тыя людзі, якія маюць досьвед. А які досьвед, я ўяўляю... Таму слушным будзе зьняцьце усіх кандыдатаў перад пачаткам датэрміновага галасаваньня. Я лічу, што гэта адзіны сумленны крок».
Баранавіцкі беспартыйны актывіст Рыгор Грык вылучаецца шляхам збору подпісаў. Ён кажа, што сваім удзелам хоча данесьці да людзей інфармацыю пра ініцыятыву Дзьмітрыя Вуса аб зьмене выбарчага заканадаўства. Рыгор Грык кажа, што ў ягонай ініцыятыўнай групе ў большасьці пэнсіянэры:
«14 у мяне чалавек, гэта ў асноўным пэнсіянэры. Таму што людзі баяцца. Вельмі ідзе ціск, людзі баяцца, што заўтра яны будуць такія самыя беспрацоўныя, як і я».
Рыгор Грык зьбіраў людзей, на якіх ня могуць націснуць улады
Рыгор Грык тлумачыць, што ў сваю ініцыятыўную групу адмыслова зьбіраў людзей, на якіх ня змогуць націснуць улады. А ў тым, што ціск будзе, кажа спадар, ён перакананы.
На Меншчыне ў кампаніі «Выбары-2012» удзельнічаюць прадстаўнікі руху «За свабоду», Партыі БНФ, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет», аргкамітэту грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду».
Першы сакратар Менскай абласной арганізацыі Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» Сяргей Абразоўскі паведаміў, што да 20-га ліпеня ў партыі левых адбудзецца зьезд, на якім і адбудуцца вылучэньні. А на сёньня ў якасьці прэтэндэнтаў ад Меншчыны 4 чалавекі.
«Мы ўдзельнічаем у гэтых выбарах у розных кірунках — хто назіраць будзе за гэтым фарсам, а хто й непасрэдна вылучацца. Да прыкладу, ад Меншчыны вылучалі ў склад акруговых выбарчых камісіяў 7 чалавек, улады ўключылі толькі адну жанчыну. На паседжаньне нават гэтай камісіі нас не запрашалі і не патлумачылі чаму. А навошта, калі й так усё зразумела?.. Выбараў, на мой погляд, няма й пры цяперашняй уладзе ня будзе...»
На Магілёўшчыне сёньня не зарэгістравалі ініцыятыўную групу вылучэнца ад грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Валерыя Каранкевіча. Шасьцёра зь пятнаццаці сяброў групы апазыцыянэра адмовіліся ў ёй працаваць.
Валеры Каранкевіч балятуецца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Крычаўскай выбарчай акрузе № 83. Сам ён з райцэнтру Хоцімск. Пра нерэгістрацыю групы Каранкевіча паведаміў назіральнік у акруговай камісіі Сяргей Няроўны.
«Паступіла ў акруговую камісію шэсьць заяваў. Яны паведамляюць камісіі, што прозьвішчы ўнесеныя ў ініцыятыўную групу безь іх ведама і згоды. І яны патрабуюць, каб іх выключылі. Усе заявы, акрамя адной, аднолькавыя зьместам: „Без майго ведама і згоды“. Толькі адзін напісаў, што я памыляўся і ня згодны, каб Каранкевіч вылучаўся ў дэпутаты».
Сам Валер Каранкевіч пакуль не атрымаў паведамленьня пра адмову ў рэгістрацыі ягонай ініцыятыўнай групы. Апазыцыянэр заяўляе, што з кожным, хто падпісваўся працаваць у групе, ён асабіста размаўляў і ніхто ня быў супраць:
«Гэта азначае, што зь людзьмі ўжо папрацавалі. Сьпісы ж падалі. Яны пагадзіліся. А потым іх прымусілі адмовіцца. Цяпер буду кансультавацца, што рабіць далей».
Пакуль Валерый Каранкевіч заяўляе, што адмаўляцца ад удзелу ў выбарчай кампаніі не зьбіраецца.
Нерэгістрацыя ініцыятыўнай групы Валерыя Каранкевіча — пакуль адзіная на Магілёўшчыне. Гэта пацьвярджае ўдзельнік кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Аляксей Колчын. Спадар Колчын — назіральнік у выбарчай камісіі 85-й магілёўскай акругі. Праваабаронца адзначае:
«Назіральнік у камісіі — гэта для сяброў камісіі форс-мажорная сытуацыя. Гэта відаць па іх стаўленьні, паводзінах. Па іх дэманстратыўнай адкрытасьці. Бачна, што гэта людзі даўно знаёмыя. Яны адчуваюць сябе такой карпаратыўнай грамадой. Калі туды да іх прыходзіць чалавек з грамадзтва іншага, як я — назіральнікам, то бачна, як яны напружваюцца. Але пакуль усё гэта не прыводзіла да нейкіх праблемаў».
На Гомельшчыне няма актыўнасьці апазыцыі на першых этапах цяперашняй выбарчай кампаніі, паведаміў праваабаронца Леанід Судаленка:
«Я зараз больш перакананы, што на сёньня з боку ўлады вядомыя ўсе 110 чалавек, якіх прызначаць дэпутатамі беларускага парлямэнту. Мы ж, як гаворыцца, не малыя дзеці й дасканала разумеем сытуацыю. Таму кандыдаты ад улады будуць да апошняга дня „хавацца“ — не высоўвацца на людзі і маўчаць. Навошта каму зь іх загадзя „высоўвацца“ й штосьці пачынаць, каб выклікаць да сябе ўвагу?»
Разам з тым спадар Судаленка кажа пра няўзгодненасьць дзеяньняў апазыцыі:
«Няма адзінства на гэтых выбарах, — канстатуе суразмоўца. — Літаральна кожная партыя прыняла сваё рашэньне, і таму нехта пойдзе да канца выбараў, хтосьці — да сярэдзіны... Ну, а калі — лебедзь, шчупак і рак, то пра што казаць?
Мяне як сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) яе старшыня Анатоль Лябедзька таксама не пераканаў наконт удзелу ў гэтых выбарах».
У Горадні першым збор подпісаў пачаў праўладны прэтэндэнт
Прадстаўнікі апазыцыйных партыяў і рухаў альбо яшчэ не атрымалі пасьведчаньняў аб рэгістрацыі ініцыятыўных групаў, альбо наагул не занесьлі дакумэнты на рэгістрацыю.
Васіль Міхно — дырэктар каледжу бытавога абслугоўваньня ў Горадні. Ён вылучаецца шляхам збору подпісаў. Зь яго слоў, ён не належыць да ніводнае з партыяў, а пазыцыянуе сябе як праўладны кандыдат. Сябры ягонай ініцыятыўнай групы хадзілі зьбіраць подпісы па кватэрах ужо ў нядзелю, у першы дзень афіцыйнай рэгістрацыі ініцыятыўных групаў.
Актывіст кампаніі «Гавары праўду» Зьміцер Бандарчук яшчэ зьбіраецца рэгістраваць ініцыятыўную групу. Ён кажа, што на кожных выбарах праўладныя прэтэндэнты атрымліваюць пасьведчаньні ініцыятыўных групаў у першую чаргу.
Бандарчук лічыць, што вылучэньне шляхам збору подпісаў найбольш эфэктыўнае ў пляне сумоўя з выбарцамі. Ён таксама ня мае ілюзіяў адносна праўдзівасьці выбараў, але лічыць, што гэтую кампанію трэба выкарыстоўваць у сваіх мэтах.
Бандарчук: «Зараз вось ёсьць гэтая магчымасьць праводзіць пікеты і потым у агітацыйны пэрыяд сустракацца зь людзьмі, нешта пакажуць па тэлебачаньні. Я разумею, што гэта амаль анішто, але гэта значна болей, чым мы маем у міжвыбарчы пэрыяд. І гэтым трэба карыстацца, бо калі мы гэтага ня зробім цяпер, то навошта мы наагул патрэбныя?»
Актывіст партыі «Справядлівы сьвет» Павал Станеўскі кажа, што па вобласьці яны вылучаюць 6 сваіх прэтэндэнтаў у кандыдаты. Ініцыятыўныя групы паўсюль створаныя, толькі дакумэнты на рэгістрацыю падалі пакуль ня ўсе.
Станеўскі: «Мы ўсе будзем вылучацца ад партыі, але паралельна і шляхам збору подпісаў, паколькі гэта выдатная магчымасьць заявіць аб сабе перад выбарцамі».
Сябры Партыі БНФ зьбіраюцца вылучыць 4 прэтэндэнтаў на кандыдацтва. Сёньня кіраўнік гарадзенскай арганізацыі БНФ Вадзім Саранчукоў атрымаў адказ з суду на рашэньне прэзыдыюму аблсавету і выканкаму, якія не ўключылі ніводнага прадстаўніка БНФ у выбарчыя камісіі. Ніводную са скаргаў суд не задаволіў.
Партыя БНФ ня будзе зьбіраць подпісы
Саранчукоў кажа, што ўжо зараз ілюзіяў адносна выбараў яны ня строяць, але ініцыятыўныя групы рэгіструюць.
Саранчукоў: «Мы будзем рэгістраваць ініцыятыўныя групы, выстаўляць пікеты, раздаваць улёткі, агітаваць, але подпісы здаваць ня будзем».
Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты пройдзе з 14 па 23 жніўня ўключна. Потым стартуе агітацыйная кампанія. Асноўны дзень выбараў — 23 верасьня.

БЕРАСЬЦЕЙШЧЫНА

МЕНШЧЫНА

МАГІЛЁЎШЧЫНА

ГОМЕЛЬШЧЫНА

ГАРАДЗЕНШЫНА