Журналіста асудзілі на 15 сутак, суд фактычна праходзіў за зачыненымі дзьвярыма. Паўлу не далі патэлефанаваць сваякам і працадаўцу, не дапусьцілі ў працэс адваката. Рэдакцыя позна даведалася пра затрыманьне Паўла, і адвакат пасьпеў толькі на абвяшчэньне прысуду.
«Мы будзем абскарджваць вырак, — заявіў „Свабодзе“ галоўны рэдактар „Эўрарадыё“ Віталь Зыблюк. — Цяпер адвакат сустракаецца з Паўлам у турме на Акрэсьціна, яны будуць падаваць касацыйную скаргу ў Менскі гарадзкі суд. Цягам шасьці дзён павінна быць рашэньне гарадзкога суду. Калі гарадзкі суд не адменіць гэты вырак, будзем працягваць абскарджваць далей. У тым ліку працэсуальныя парушэньні, якія былі падчас затрыманьня Паўла».
Калегі Паўла Сьвярдлова правялі ўласнае расьсьледаваньне, апыталі ў ягоным доме ўсіх суседзяў і не знайшлі ніякіх сьведчаньняў, што ён мог лаяцца па выхадзе з пад’езду а 10-й раніцы, распавёў галоўны рэдактар «Эўрарадыё» Віталь Зыблюк:
«Мы знайшлі сьведак, якія сядзелі ля пад’езду ў гэты момант, і яны апісалі сытуацыю такім чынам: Павал выйшаў з дому, прайшоў літаральна 5 мэтраў, да яго падыйшлі трое дужых мужчын — як сказалі сьведкі, яны падумалі, што будуць калаціць. Але яны паказалі нейкае пасьведчаньне і прапанавалі прайсьці. Павал паслухмяна сеў у машыну, і яны паехалі. Сьведкі кажуць, што ніякіх матаў не было, што ўсё было ціха-мірна».
У пятніцу ля офісу «Эўрарадыё» цэлы дзень стаяў міліцэйскі мікрааўтобус, сёньня прыкмет сачэньня за рэдакцыяй няма.
Віталь Зыблюк зьвязвае перасьлед Паўла Сьвярдлова з журналісцкай працай. Магчыма, міліцыя помсьціць за рэпартажы «Эўрарадыё» пра кепскія захады бясьпекі ў менскім мэтро.
Аднаго з аўтараў таго матэрыяла Віталя Ругайна міліцыя ў пятніцу чакала ля рэдакцыі «Эўрарадыё». Пакуль Віталь не прыходзіць на працу.