Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: працягнецца суд над праваслаўным сьвятаром


Сьвятар Мікалай Гайдук
Сьвятар Мікалай Гайдук
Працэс у Ленінскім судзе Горадні пачаўся яшчэ 12-га чэрвеня, але паколькі на паседжаньне суда не зьявіўся ўчастковы міліцыянт Тадэвуш Матукевіч, які складаў на сьвятара пратакол, паседжаньне перанесьлі на 22 чэрвеня.

Сьвятар Мікалай Гайдук ня згодны з пратаколам, які склаў на яго ўчастковы інспэктар, бо пратакол быў складзены завочна, безь ягонай прысутнасьці і зь відавочнымі парушэньнямі заканадаўства. У прыватнасьці, у пратаколе ўчастковы запісаў, што сьвятар адмовіўся падпісваць яго, хаця пратакол складаўся без удзелу сьвятара.

Паводле сьвятара, ён нават не сустракаўся з участковым інспэктарам. Той тэлефанаваў і запрашаў на дактыляскапію, але Мікалай Гайдук адказваў яму, што мусіць параіцца са сваім кіраўніцтвам. Міліцыянт склаў пратакол завочна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG