Белта са спасылкай на міністэрства абароны паведаміла, што ваенны самалёт Су-25 разьбіўся ў Наваградзкім раёне, пілёт – падпалкоўнік Мікалай Грыднеў – загінуў.
Паведамляецца, што пасьля выкананьня заданьня ў 15:35 на вышыні 200 м самалёт пачаў губляць кіраваньне. Кіраўніком палёту была дадзена каманда лётчыку на катапультаваньне. Лётчык здолеў адвесьці машыну ад вёскі Навіны Наваградзкага раёну. За два кілямэтры ад гэтай вёскі самалёт упаў.
Мы папрасілі пракамэнтаваць катастрофу пад Наваградкам вайсковага аглядальніка газэты «Беларусы і рынак» Аляксандра Алесіна.
Ён адзначыў, што калісьці ў Беларусі катастрофы вайсковых самалётаў былі надзвычайнай рэдкасьцю, ён прыгадаў толькі гібель першага Героя Беларусі Ўладзімера Карвата ў 1996 годзе.
Аднак апошнім часам гэтыя катастрофы сталі часьцейшымі. Экспэрт ня бачыць прычыны гэтага ў малой колькасьці лётных практыкаваньняў пілётаў, Беларусь закупіла ва Ўкраіне належную колькасьць вучэбных самалётаў, ёсьць авіятрэнажоры, так што справа не ў кваліфікацыі лётчыкаў, а ў старэньні лётнага парку.
Самалёты рамантуюць, нават мадэрнізуюць, але кардынальнага аднаўленьня авіяпарку ВПС не адбываецца – падкрэсьліў Аляксандар Алесін.
Прычына вельмі простая – недахоп грошай. Баявыя самалёты – адна з самых дарагіх вайсковых машын, і ў вайсковым бюджэце на закупку іх грошай няма. Нягледзячы на шчыльныя стасункі з Расеяй, прычым асабліва ў вайсковай сфэры, Расея ўсё ж не зьбіраецца проста перадаваць новыя баявыя самалёты свайму саюзьніку.
У выніку падвышаецца імавернасьць аварый і непаладак, і колькасьць адпаведных выпадкаў. Аляксандар Алесін прыгадаў гібель двух беларускіх лётчыкаў-пілётаў Су-27 у жніўні 2009 году на авіяшоў у польскім Радаме.
Экспэрт прагназуе, што з прычыны старэньня авіяпарку частата падобных катастрофаў, на жаль, будзе павялічвацца.
Расьсьледаваньне гібелі ваеннага самалёта Су-25 даручана галоўнаму сьледчаму ўпраўленьню Сьледчага камітэта Беларусі.
Па дадзеным факце распачата крымінальная справа па артыкуле «Парушэньне правілаў бясьпекі руху або эксплуатацыі чыгуначнага, паветранага або воднага транспарту», перадае БелаПАН са спасылкай на начальніка ўпраўленьня інфармацыі і сувязі з грамадзкасьцю Сьледчага камітэта Паўла Траўльку.