Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: рабочыя не працавалі, бо затрымалі заробкі


1 чэрвеня рабочыя заводу буйнапанэльнага домабудаўніцтва адмаўляліся пачынаць працу, бо ім ня выплацілі заробак за красавік.

Каля 7 гадзіны раніцы блізу 100 працоўных сабраліся каля ўваходу ў арматурны цэх і заявілі, што не пачнуць працаваць, пакуль не атрымаюць заробак.

Спачатку зь імі сустрэўся намесьнік генэральнага дырэктара па прамысловай вытворчасьці Мікола Мачыха, а пазьней пад’ехаў намесьнік генэральнага дырэктара ў справах эканамічнай дзейнасьці Аляксей Гапоненка.

Залагодзіць канфлікт удалося толькі цьвёрдым абяцаньнем выплаціць заробкі ў гэты ж дзень.

Прадстаўнікі кіраўніцтва прадпрыемства цьвердзяць, што праца аднавілася прыкладна ў 9:30. Аднак самі працоўныя кажуць, што пачалі працаваць толькі пасьля абеду.

Як стала вядома «Народным навінам Віцебска», грошы пералічылі на карткі працоўных каля 11:40.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG