Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За тое, што слухалі лекцыю пра АЭС, апынуліся ў міліцыі


Каля стадыёна «Трактар» міліцыя затрымала 21 маладога чалавека, якія сустракаліся з доктарам тэхнічных навук, спэцыялістам па праблемах атамнай энергетыкі Георгіем Лепіным.

Затрыманых адвезьлі ў міліцыю Маскоўскага раёну Менску.

Да некаторых ужывалі фізічны гвалт, пагражалі скласці пратаколы і пасадзіць «на суткі», паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

У маладых людзей узялі адбіткі пальцаў, пасьля чаго іх адпусьцілі.

Інцыдэнт адбыўся 27 траўня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG