Распрацоўку катлавану пад беларускую АЭС на Астравецкай пляцоўцы плянуецца пачаць у чэрвені.
«Расейскі бок завяршае працу па выдачы праектнай дакумэнтацыі, усё ідзе па графіку», — паведаміў БЕЛТА намесьнік міністра энэргетыкі Міхаіл Міхадзюк.
31 траўня адбудзецца пасяджэньне штабу па пытаньнях будаўніцтва АЭС у Беларусі з удзелам расейскіх экспэртаў, дзе і плянуецца прыняць рашэньне пра пачатак работ па катлаване.
«Мы плянуем падпісаць генэральны кантракт у чэрвені, цяпер працоўная група знаходзіцца ў Маскве. На наступным тыдні экспэрты прыедуць у Беларусь, дзе падрыхтоўка кантракту працягнецца», — сказаў Міхаіл Міхадзюк.
Беларуская АЭС разьмесьціцца на Астравецкай пляцоўцы ў Гарадзенскай вобласьці і будзе складацца з двух энэргаблёкаў. Для яе будаўніцтва абраны праект «АЭС-2006». У 2012 годзе аб’ём будаўніча-мантажных работ ацэньваецца ў $ 40 млн. У 2013 годзе такі ж аб’ём плянуецца выканаць за I квартал.