Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сямашка: выгода ад ільготнага расейскага газу – да 2,7 мільярдаў даляраў


Першы віцэ-прэм'ер беларускага ўрада Уладзімір Сямашка заявіў агенцтву РІА Навіны, што эканамічная выгада Беларусі ад ільготных паставак расійскага газу складзе 2,6-2,7 мільярда даляраў за год, піша БелаПАН.

"Што датычыцца газу, дык калі элемэнтарна падлічыць, калі б не было пагадненьня, то цана газу была б у сярэднім 335-340 даляраў (за тысячу кубамэтраў). Сёньня, вы ведаеце, мы атрымліваем газ па цане 165,6 даляра, і калі ўлічыць, што мы ў гэтым годзе атрымаем дзесьці амаль 22,7 мільярда кубамэтраў, то, такім чынам, розьніца атрымліваецца прыкладна 2,6-2,7 мільярда даляраў на год. Гэта значныя лічбы ", --. сказаў Сямашка 19 траўня ў Лёндане , дзе прайшло пасяджэньне Рады кіраўнікоў Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця.

"Што тычыцца нафты, то гэтая лічба прыкладна таго ж парадку, калі б мы плацілі мыту, -- дадаў першы віцэ-прэм'ер.- Напярэдадні гэтага года мы перагледзелі некалькі ўмоў па цэнавай формуле пастаўкі нафты з РФ у Беларусь, што дало свой станоўчы эфэкт ацэначна 0,6-0,7 мільярда даляраў".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG