Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіч ня верыць, што яго вызваляць па амністыі


Зьняволены экс-кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 году Мікалай Статкевіч не спадзяецца, што яго вызваляць па амністыі. Пра гэта ён паведаміў жонцы Марыне Адамовіч у тэлефоннай размове, якая адбылася ўвечары 5 траўня.

Як паведаміла Адамовіч агенцтву БелаПАН, Статкевічу далі дазвол на кароткія званкі ў выходны, хоць раней у турме паведамлялі, што ён зможа пагаварыць з роднымі толькі ў працоўны дзень. «У размове ён адзначыў, што да яго прыходзяць нейкія аптымістычныя паштоўкі, у якіх гаворыцца, што Лукашэнка паабяцаў амністыю да дня Незалежнасьці. Ён папрасіў усіх такіх паштовак ня слаць, паколькі ня верыць у тое, што яго вызваляць », - сказала Адамовіч.

Акрамя таго, Адамовіч адзначыла, што ў Статкевіча больш няма праблемаў з сэрцам. «Ён адзначыў, што ў мэдыцынскія бандэролі, якія я яму адпраўляла, ня трэба класці сардэчны прэпарат «Панангін ». І нават пахваліўся, што неяк іх вывелі не ў звычайны дворык, а ў іншы, дзе ёсць турнік. І ён лёгка падцягнуўся 12 разоў. У шклоўскай калёніі да таго часу, пакуль не сьпілавалі турнік, ён падцягваўся 15 разоў. Значыць, з тонусам у яго ўсё ў парадку », - сказала Адамовіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG